навіны

Турцыя гатовая правесці ў сябе мірныя перамовы паміж Украінай і Расеяй – Эрдаган

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган
Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган. Фота: Massimo Di Vita / архіў Massimo Di Vita / Mondadori Portfolio via Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган заявіў, што Турцыя гатовая стацца пляцоўкаю для мірных перамоваў паміж Расеяй і Украінай. Пра гэта паведаміла ягоная адміністрацыя пасля таго, як Эрдаган пагаварыў праз тэлефон з прэзідэнтамі Расеі і Францыі.

Па размове з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам адміністрацыя Рэджэпа Эрдагана напісала, што «Турцыя гатовая зрабіць любы ўнёсак, у тым ліку зарганізаваць перамовы для спынення агню і дзеля трывалага міру».

,,

«Эрдаган заявіў, што на шляху да спынення вайны паміж Украінай і Расеяй дасягнуты гістарычны паваротны момант, і гэтаю магчымасцю варта скарыстацца», – дадала адміністрацыя.


Ён адзначыў важнасць далікатнай рэалізацыі пастаянных мірных перамоваў і аднаўлення Украіны.


Кіраўнік Турцыі пацвердзіў намеры ў перамовах у размове з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным.

,,

«Наш прэзідэнт заявіў, што адкрылася акно магчымасцяў для дасягнення міру і ўсёабдымнае спыненне агню створыць неабходныя ўмовы для мірных перамоваў», – адзначае адміністрацыя Эрдагана.


Прэзідэнты Францыі, Украіны, а таксама прэм'еры Польшчы і Вялікай Брытаніі прапанавалі поўнае спыненне агню па выніках сустрэчы 10 траўня. Аднак Уладзімір Пуцін адмовіўся ад гэтага і прапанаваў перамовы ў Турцыі, якія могуць пачацца ўжо 15 траўня.


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адказаў на гэта, што першы крок у рэальным завяршэнні вайны – гэта спыненне агню. Украіна гатовая да перамоваў адразу пасля спынення агню, якое Зяленскі прапануе ўвесці з 12 траўня.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10