Дэмакратычная лідарка беларусаў Святлана Ціханоўская і ейны муж, палітык, блогер і былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі 26 чэрвеня наведаюць з візітам сталіцу Польшчы Варшаву. У праграме – сустрэчы з польскімі палітыкамі і беларускай дыяспарай.