#САНКЦЫІ

Сяргей Ціханоўскі падчас мітынгу ў Варшаве, Польшча. 26 чэрвеня 2025 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат
Што з планам «моцнага ўдару па лукашызме»? Ціханоўскі адказаў у эфіры «Белсату»

Палітык і блогер Сяргей Ціханоўскі, муж дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай, у эфіры «Студыі Белсат» расказаў пра сваё абяцанне нанесці моцны ўдар па Аляксандру Лукашэнку. Палітык абяцаў зрабіць яго неўзабаве пасля вызвалення, але для гэтага меў патрэбу ў сродках, якія не здолеў атрымаць у выглядзе данатаў ад беларусаў.

Каментар
цягнік
Вялікія камбінатары: МЗС Беларусі напісаў інструкцыю для абыходу санкцыяў

На нядаўняй тэматычнай нарадзе Аляксандр Лукашэнка заявіў, што заходнія санкцыі – гэта новыя стымулы для пашырэння экспарту, а амбасадары за мяжой для яго – гэта не пра палітыку, а пра экспарт. Сапраўды, МЗС – галоўны спецыяліст у экспарце і абыходзе санкцыяў, вынікае з дакументу, які апынуўся ў «BELPOL» і быў перададзены «Белсату». У ім МЗС падрабязна дакладвае, якім чынам улады Беларусі і Расеі абыходзяць санкцыі, а таксама дадае прыклады і рэкамендацыі.

Гісторыі
гаманец
«Да выезду з краіны вы таксама падтрымлівалі рэжым?» Як вызначыць, хто «гаманец» Лукашэнкі, а хто – не

Пасля таго, як бізнесовец Аляксандр Машэнскі трапіў пад санкцыі Польшчы за сувязь з уладамі Беларусі, у сеціве ўзнавілася дыскусія пра тое, ці сапраўды трэба было гэтак абыходзіцца з Машэнскім. Хтосьці ўзгадвае ўсе ягоныя «грахі», а хтосьці лічыць, што доказаў недастаткова, каб лічыць яго «гаманцом» Лукашэнкі. «Белсат» паспрабаваў разабрацца, а як увогуле вызначыць «гаманца» і ў які момант бізнес робіцца занадта блізкім да ўладаў.

Аналітыка
Крыптавалюта. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: ugoria.tv
Украіна ўвяла «крыптавалютныя санкцыі» супраць Расеі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 6 ліпеня падпісаў указ аб увядзенні санкцыяў супраць фізічных і юрыдычных асобаў, якія дапамагалі Расеі выводзіць актывы з дапамогай крыптавалюты.

Вайна
Беларускія калійныя ўгнаенні. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Birių krovinių terminalas / bkt.lt
Кіраўніца МЗС Латвіі: ЗША не прасілі зняць санкцыі з беларускага калію

Міністарка замежных справаў Латвіі Байба Бражэ ў размове з радыё «Свабода» адмовіла ў магчымасці зняцця санкцыяў з беларускіх уладаў з прычыны вызвалення імі часткі палітвязняў у выніку перамоваў са Злучанымі Штатамі.

навіны