Галоўным супернікам ЗША ў гандлёвай вайне стаўся Кітай, які пастанавіў «біцца да канца» і адказвае сваімі высокімі мытамі. Пры гэтым Пекіну давядзецца шукаць замену амерыканскаму рынку, каб прадаваць свае тавары дзе толькі можна, таму кітайскай прадукцыі паболее і ў Беларусі. Эканамістка Аліса Рыжычэнка ў размове з «Белсатам» паразважала, ці варта беларусам спадзявацца на падзенне цэнаў на электроніку.