Абраная прэзідэнтка Беларусі ў віншаванні з нагоды Дня медычнага работніка адзначыла, што лекары зрабіліся закладнікамі палітыкі, хаця заслугоўваюць павагі, годных заробкаў і чалавечых умоваў працы. «Я ведаю: прыйдзе час, калі медыкі будуць не падначаленымі, а сапраўднымі аўтарытэтамі», – заявіла Святлана Ціханоўская.