навіны

У Беларусі прапануюць павялічыць штраф за смецце ў 5 разоў

Смецце ў лесе. Фота: minpriroda.cap.ru
Смецце ў лесе. Фота: minpriroda.cap.ru
podpis źródła zdjęcia

З прапановай павялічыць штраф за выкіданне смецця ў лесе і спаганяць за гэта ад 50 базавых велічынь выступілі ў Бараўлянскім спецлясгасе.

Прапанову агучыў дырэктар Бараўлянскага спецлясгасу Аляксандр Мірановіч. На ягоную думку, трэба зрабіць значна больш жорсткім заканадаўства за выкіданне смецця ў лясны фонд. 

,,

«Папярэджанні не працуюць, як і штрафы ў памеры некалькіх базавых. Старт павінны пачынацца ад 50 базавых велічыняў, тады будзе і іншае стаўленне грамадзянаў», – адзначыў Аляксандр Мірановіч. 


Паводле ягоных словаў, ледзь не ўвесь лясгас у летні перыяд задзейнічаны на прыбіранні «несанкцыянаванага смецця». Гэта адцягвае работнікаў спецлясгасу ад іншых, не менш важных задач.

На сённяшні дзень штраф за выкіданне смецця ў лесе складае да 10 базавых велічыняў. 1 базавая велічыня роўная сёння 42 рублям.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10