Kamentar

Універсітэты ў Беларусі пачалі прымаць дакументы. Першымі ідуць «мэтавікі» – навошта яны дзяржаве?

Галоўны корпус БНТУ
Галоўны корпус БНТУ. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Times.bntu.by

У Беларусі вырашылі браць яшчэ больш абітурыентаў на «мэтавую падрыхтоўку». Спецыялістка ў адукацыі лічыць, што будзе вельмі мала людзей, для якіх плюсы «мэтавай падрыхтоўкі» пераважаць мінусы, а дзяржаве гэтая праграма ўсё адно не дапаможа – дасць толькі магчымасць «спіхнуць адказнасць» з сябе на працадаўцаў.