Naviny

Сілавікі ў Беларусі незадаволеныя вызваленнем Ціханоўскага – прадстаўнік «BELPOL»

Сяргей Ціханоўскі
Прэтэндэнт на ўдзел у выбарах 2020 года, былы палітзняволены, Сяргей Ціханоўскі падчас першай сустрэчы з ім пасля вызвалення з турмы. Варшава, Польшча. 26 чэрвеня 2025 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

Беларускія сілавікі вельмі незадаволеныя праз тое, што на волю выйшаў былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі. Пра гэта ў эфіры «Белсату» распавёў прэс-сакратар «BELPOL» Аляксандр Кабанаў са спасылкай на крыніцы арганізацыі ў Беларусі.