«Канчатковы мір і канчатковая перамога Украіны здарыцца толькі тады, калі побач з Украінай ужо не будзе расейскай імперыі, якая называе сябе «федэрацыяй», але такой не з'яўляецца», – кажа ў размове з «Белсатам» дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны, былы кіраўнік Украінскага інстытуту нацыянальнай памяці гісторык Уладзімір Вятровіч. Размаўляем з ім пра неабходнасць дэкаланізацыі Расеі і спрыяння прыгнечаным народам, а таксама пра тое, з чаго пачынаць беларусам, калі з'явіцца магчымасць «адсекчы шчупальцы расейскага васьмінога».