Naviny

Беларускі крымінальны аўтарытэт Міця Галей – у Польшчы: медыі

img
Дзмітрый Галееў. Крыніца: kompromat1.online

Беларускі крымінальны аўтарытэт Дзмітрый Галееў на мянушку Міця Галей цяпер у Польшчы на законных падставах, паведамляе выданне «Wirtualna Polska» са спасылкаю на крыніцы ў польскай паліцыі. У пачатку чэрвеня «BYPOL» паведаміў, што прадстаўнікі групоўкі Галеева едуць у Варшаву, каб узяць пад кантроль мясцовы крымінальны свет і дыскрэдытаваць беларусаў у Польшчы.