навіны

У Беларусь вязуць авіябомбы і ракеты з Расеі – Супольнасць чыгуначнікаў

Прыблізныя чыгуначныя маршруты ўвозу авіяцыйных сродкаў з Расеі ў Беларусь у другой палове чэрвеня 2025 года. Фота: belzhd.info
Прыблізныя чыгуначныя маршруты ўвозу авіяцыйных сродкаў з Расеі ў Беларусь у другой палове чэрвеня 2025 года. Фота: belzhd.info
podpis źródła zdjęcia

У найбліжэйшы час у Беларусь запланаваны чарговы завоз чыгуначным транспартам авіяцыйных сродкаў паражэння . Пра гэта паведамляе «Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў» са спасылкай на свае крыніцы і аналіз цяперашняй актыўнасці на Беларускай чыгунцы (БЧ).

Чытайце таксама:
Прадстаўнік арганізацыі «BELPOL» Уладзімір Жыгар прэзентуе даклад пра ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны ў межах IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету. Варшава, Польшча. 23 траўня 2025 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

«BELPOL» патлумачыў, чаму выступае за ўзмацненне санкцыяў супраць прадпрыемстваў Беларусі

Паводле чыгуначнікаў, з 14 да 30 чэрвеня з Расеі ў Беларусь чыгуначным транспартам завязуць авіябомбы і ракеты розных тыпаў. Станцыямі прызначэння гэтых грузаў ёсць Ліда (Гарадзенская вобласць) і Прудок (Віцебская). Размешчаны побач са станцыяй Прудок арсенал забяспечвае ўсе асноўныя і рэзервовыя вайсковыя аэрадромы Беларусі. Гэта адзіны падобны абʼект у краіне.

Работнікам чыгункі загадалі быць максімальна пільнымі ў дачыненні старонніх асобаў і нетыповых патэнцыйна небяспечных прадметаў.

Меркаваны да ўвозу ў Беларусь абʼём авіяцыйных сродкаў паражэння разлічаны як мінімум на два вайсковыя эшалоны. Дату і станцыі адпраўлення расейскіх авіяцыйных боепрыпасаў, а таксама іх дакладны абʼём выявіць пакуль не ўдалося.


На IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету 23 траўня ў Варшаве арганізацыя былых беларускіх сілавікоў «BELPOL» прэзентавала справаздачу «Удзел рэжыму Лукашэнкі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны». Улады ведалі пра рыхтаванне нападу Расеі на Украіну задоўга да пачатку ўварвання і праз тры гады яшчэ больш уцягваюць нашую краіну і яе цывільнае насельніцтва ў вайну, сцвярджаюць белполаўцы.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10