навіны

Праваабаронца Раман Кісляк просіць, каб у Грузіі завялі крымінальную справу за адмовы даць прытулак беларусам

Раман Кісляк
Праваабаронца Раман Кісляк. Крыніца: Раман Кісляк
podpis źródła zdjęcia

Праваабаронца Раман Кісляк звярнуўся да генеральнага пракурора і Народнага абаронцы (амбудсмена) Грузіі праз масавыя адмовы ў прытулку грамадзянам Беларусі ў Грузіі, піша «Позірк».

У звароце Раман Кісляк адзначыў, што практыка адмовы ў статусе ўцекача Міністэрствам унутраных справаў Грузіі ўсім грамадзянам Беларусі – гэта дыскрымінацыя паводле нацыянальнай прыкметы. Ён нагадаў, што гэта злачынства, згодна з артыкулам 142 Крымінальнага кодэксу Грузіі «Расавая дыскрымінацыя».


Праваабаронца просіць «правесці правяранне па фактах адмовы грамадзянам Беларусі ў наданні прытулку», «распачаць і расследаваць крымінальную справу» і «зрабіць захады для спынення практыкі расавай дыскрымінацыі беларусаў у пытанні атрымання статусу ўцекача».


«МУС і Дэпартамент міграцыі адмаўляюць усім беларусам у статусе ўцекача. Гэта носіць масавы характар. Па ўсіх зваротах ідуць адмовы, – сказаў Кісляк. – Мы быццам бы нябачныя. Нашыя праблемы не заўважаюцца. Нам усім адмаўляюць. Мы лічым гэта дыскрымінацыяй. Ёсць злачынства, хай пракуратура расследуе, Офіс народнага абаронцы займаецца».


За 2019–2024 гады Грузія ні разу не дала грамадзянам Беларусі прытулку.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10