«Я не даваў сябе зламаць, не дазваляў, каб сістэма магла зрабіць гэта. Бо гэта маё жыццё, мой лёс – і нельга такое дарыць. Гэта няправільна. Сваё трэба пакідаць сабе, і ні кроплі не аддаваць ім», – гаворыць у размове з «Белсатам» былы палітвязень і валанцёр ПЦ «Вясна» Андрэй Чапюк. Ні кроплі не аддаваў, але турма забірала. Дагэтуль спрабуе забраць у Андрэя здольнасць глядзець удалячынь. Мы можам дапамагчы Андрэю пабачыць будучыню.
Gistoryi
«Ні кроплі не аддаваць ім». Былы палітвязень Андрэй Чапюк – пра тое, як не быць размазаным сістэмай у лукашэнкаўскім лагеры