Вайна

Зяленскі: Лукашэнка баіцца правакацыяў Расеі на вучэннях «Захад-2025»

Аляксандр Лукашэнка 13 чэрвеня ў цэнтры падрыхтоўкі БПЛА ў Бярозаўскім раёне. Фота: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка 13 чэрвеня ў цэнтры падрыхтоўкі БПЛА ў Бярозаўскім раёне. Фота: president.gov.by
podpis źródła zdjęcia

Служба замежнай выведкі Украіны мяркуе, што Беларусь будзе спрабаваць адвесці супольныя з Расеяй вайсковыя вучэнні «Захад-2025» далей ад украінскай мяжы, каб пазбегнуць правакацыяў. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас сустрэчы з журналістамі 13 чэрвеня, перадае УНІАН.

Чытайце таксама:
Сумесныя вайсковыя вучэнні ўзброеных сілаў Расеі і Беларусі ў рамках праверкі Сілаў рэагавання Саюзнай дзяржавы на Абуз-Лясноўскім палігоне каля Баранавічаў, Беларусь. 19 лютага 2022 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Russian Defence Ministry / AFP / East News

Ці перарастуць вучэнні «Захад-2025» у вайну? Эксперты спрабуюць расшыфраваць сігналы Менску

«Я думаю, сам [Аляксандр] Лукашэнка баіцца, што мы ва Украіне будзем лічыць, што прысутнасць кантынгенту на вучэннях – гэта падрыхтоўка да наступальных дзеянняў. Ён разумее пасля нашых крокаў у адказ на Курскім кірунку, на што мы здольныя, калі будзем адчуваць пагрозу», – сказаў украінскі прэзідэнт.

Уладзімір Зяленскі адзначыў, што аналіз украінскіх выведак, асабліва Службы замежнай выведкі, сведчыць аб тым, што вайскоўцы будуць спрабаваць сысці нават трохі ўглыб Беларусі, далей ад межаў, «каб не правакаваць».

,,

«Я не ведаю, ці праўда гэта. Проста ў мяне пару дзён таму быў апошні даклад Службы замежнай выведкі, і быў такі сігнал. Але ўсё гэта трэба правяраць. Рызыка з вучэннямі «расейцаў» гістарычна нам ужо, на жаль, вядомая», – дадаў прэзідэнт.


Чытайце таксама:
Прадстаўнік арганізацыі «BELPOL» Уладзімір Жыгар прэзентуе даклад пра ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны ў межах IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету. Варшава, Польшча. 23 траўня 2025 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

«BELPOL» патлумачыў, чаму выступае за ўзмацненне санкцыяў супраць прадпрыемстваў Беларусі

На верасень запланаваныя расейска-беларускія вучэнні «Захад–2025». Літоўская армія ўжо мае намер падвысіць узровень баявой гатовасці ў жніўні-верасні з прычыны гэтых вучэнняў. Ды 28 траўня міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін абвясціў, што параметры вучэнняў «Захад-2025» знізяць, а самыя манеўры перанясуць ад заходніх межаў углыб нашай краіны. Начальнік штабу абароны Збройных сілаў Літвы Рэмігіюс Балтрэнас лічыць, што ўлады Беларусі і Расеі не адмаўляюцца ад злых намераў, але сёлета «не могуць дазволіць сабе вялікіх маштабаў, бо гэта проста фізічна немагчыма».

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне апублікавала аналітычны даклад , у якім заяўляе: ніколі ўлады Лукашэнкі не былі так блізкія да поўнага ўступлення ў вайну ва Украіне, як сёння. Кіраўнік фонду салідарнасці «BYSOL» Андрэй Стрыжак адзначае, што ўлады Беларусі ўжо зачышчаюць краіну для магчымай вайны.

Лукашэнка «стаў вельмі прарасейскім пасля 2020 года і падпарадкоўваецца Пуціну беспрэцэдэнтна», адзначае ў сваю чаргу аналітык польскага Цэнтру ўсходніх даследаванняў Каміль Клысіньскі.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10