Суд у Сеуле працягнуo ордар на арышт адхіленага ад улады прэзідэнта Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёля, бо ягоная ахова не дае арыштаваць палітыка.
7 снежня суд у Паўднёвай Карэі працягнулі дзеянне ордару, выдадзенага на аршыт былога прэзідэнта Юн Сок Ёля, паведамляе выданне «Yonhap».
Папярэдні ордар, выдадзены 30 снежня, страціў моц у панядзелак. Аднак спробы затрымаць Юна ў мінулую пятніцу не мелі поспеху: ахоўнікі і вайскоўцы перакрылі доступ да ягонай рэзідэнцыі, утварыўшы жывы шчыт.
Паводле медыяў, былы прэзідэнт схаваўся ў рэзідэнцыі, акружанай калючым дротам. Разам з ім там застаюцца ягоныя жонка, сабакі і каты.
Як вядома, Юн Сок Ёля вінавацяць у падбухторванні да мяцяжу пасля таго, як месяц таму ён зрабіў спробу ўвесці ваенны стан у краіне. Гэта адбылося 3 снежня. Ён абвінаваціў апазіцыю ў кантраляванні парламенту і паралізаванні працы ўраду «антыдзяржаўнаю дзейнасцю». Такі крок нібыта быў неабходны для аднаўлення «вяршэнства права» ў краіне і выкаранення «гнюсных прапаўночнакарэйскіх антыдзяржаўных сілаў».
Пасля абвяшчэння ваеннага стану вайсковае камандаванне абвясціла пра забарону любой палітычнай дзейнасці, у тым ліку пратэстаў. Указ ставіў пад кантроль усе медыі і ўсіх выдаўцоў. Аднак супраць ваеннага стану прагаласаваў парламент краіны, і праз шэсць гадзінаў пасля ўвядзення Юн яго адмяніў.
5 снежня прэзідэнт абвясціў аб прыняцці адстаўкі міністра абароны Кім Ёнг Хёна. Пазней Юн выступіў са зваротам на нацыянальным тэлебачанні, у якім сказаў, што «шчыра шкадуе» пра сваю пастанову ўвесці ваенны стан.
У выніку Юн Сок Ёля адхілілі ад улады праз працэдуру імпічменту.
Раман Шавель belsat.eu