навіны

Парламент Паўднёвай Карэі выступіў супраць ваеннага становішча

Паўднёвакарэйскія салдаты спрабуюць зайсці ў будынак парламенту
Паўднёвакарэйскія салдаты спрабуюць зайсці ў будынак парламенту. Сеул, Паўднёвая Карэя. 3 снежня 2024 года. Фота: Chung Sung-Jun / Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Парламент Паўднёвай Карэі прагаласаваў за адмену надзвычайнага становішча. Яго 3 снежня ўвёў прэзідэнт краіны Юн Сок Ёль, абвінаваціўшы апазіцыю ў «антыдзяржаўных дзеяннях».

Згодна з Канстытуцыяй, ваеннае становішча павінна быць скасаванае, калі гэтага патрабуе парламенцкая большасць, паведамляе партал «Yonhap».

На пасяджэнні парламента прысутнічалі 190 дэпутатаў з 300. Усе 190 прагаласавалі за адмену рашэння Юн Сок Ёля.

Па словах спікера парламента, пасля прыняцця гэтай прапановы аб'ява аб ваенным становішчы губляе сілу.

Не зразумела, як будуць дзейнічаць улады, паколькі ваеннае камандаванне, створанае пасля абвяшчэння Юн Сок Ёдем ваеннага становішча, абвясціла пра ўказ, які забараняе любую палітычную дзейнасць, уключаючы пратэсты і дзейнасць палітычных партый.

Пры гэтым лідар апазіцыйнай Дэмакратычнай партыі, якая мае большасць у парламенце, Лі Чжэ Мён заклікаў людзей збірацца ля парламента. І людзі прыйшлі, каб выразіць нязгоду з надзвычайным становішчам.

Юн Сок Ёль абвясціў ваеннае становішча нібыта таму, што трэба абараніць канстытуцыйны парадак і выкараніць «бессаромныя прапаўночнакарэйскія антыдзяржаўныя сілы». Пры гэтым абрынуўся на апазіцыю.

Раней Дэмакратычная партыя запатрабавала імпічменту некаторых вышэйшых пракурораў краіны і адхіліла прапанову ўрада па бюджэце. Юн заявіў, што гэтыя дзеянні падрываюць асноўнае функцыянаванне ўрадавай адміністрацыі.

Апазіцыя асцерагаецца, што краіна, якая лічыцца дэмакратычнай, ператворыцца ў дыктатуру.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10