навіны

Школьнікі рвалі білеты па гісторыі Беларусі – іх прымусілі прасіць прабачэння

Школьнікі рвуць кніжку з білетамі па гісторыі Беларусі. Фота: скрыншот з відэа / Стыдно Минск 18+ / Telegram
Школьнікі рвуць кніжку з білетамі па гісторыі Беларусі. Фота: скрыншот з відэа / Стыдно Минск 18+ / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Беларускія выпускнікі школаў пачалі пасля іспытаў дэманстратыўна рваць экзаменацыйныя білеты па прадмеце «Гісторыя Беларусі». Некаторых ужо прымусілі прасіць прабачэння. 

Выпускнікі беларускіх школаў запусцілі ў сеціве флэшмоб, у якім пасля здачы іспытаў ірвуць экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі і здымаюць гэта на камеру.

Відэа пашыраліся праз TikTok, пазней іх сабраў тэлеграм-канал «Стыдно Минск 18+».

Асцярожна, увесь працэс часта суправаджаецца нецэнзурнай лаянкай.


Пазней у канале прапагандыста Грыгорыя Азаронка з'явілася відэа, у якім два хлопцы каля помніку на плошчы Перамогі ў Менску просяць прабачэння за свае дзеянні. 


Ці прымусяць прасіць прабачэння астатніх удзельнікаў гэтага недарэчнага і ганебнага флэшмобу, пакуль невядома.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10