навіны

Лукашэнка з помпай адкрыў футбольны стадыён, які з вялікай імавернасцю будзе пуставаць

Цырымонія адкрыцця Нацыянальнага футбольнага стадыёну Беларусі 7 чэрвеня 2025 года. Менск. Фота: president.gov.by
Цырымонія адкрыцця Нацыянальнага футбольнага стадыёну Беларусі 7 чэрвеня 2025 года. Менск. Фота: president.gov.by
podpis źródła zdjęcia

Аляксандр Лукашэнка 7 чэрвеня адкрыў у Менску, каля Партызанскага праспекту, Нацыянальны футбольны стадыён на 33 тыс. гледачоў, пабудаваны Кітаем на кітайскія грошы паводле кітайскіх стандартаў і з кітайскім каларытам. Але што з гэтым стадыёнам рабіць цяпер беларусам, незразумела.

Чытайце таксама:
Аляксандр Лукашэнка разам з лідарам Кітаю Сі Цзінь Пінам. 4 чэрвеня, 2025 г. Пекін, Кітай. Фота: Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі

Беларусь можа атрымаць доступ да кітайскага рынку?

На цырымоніі адкрыцця Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яшчэ ў 1990-ыя, калі ён быў дэпутатам разагнанага ім пазней Вярхоўнага Савету, ён пастанавіў «акультурыць, прывесці ў парадак» Заводскі раён. У выніку захацеў тут пабудаваць Нацыянальны футбольны стадыён, бо нібыта людзі наракалі, што ў Беларусі занадта шмат увагі надаецца хакею, а футболу – недастаткова. А затым угаварыў Кітай прафінансаваць будаўніцтва пляцоўкі.

,,

«Мы афіцыйна адкрываем найвялікшы "помнік". Я сказаў на ўваходзе: якраз тут паставіць бы помнік майму сябру Сі Цзінь Піну. Бо толькі дзякуючы яму кітайцы за свой кошт пабудавалі гэты стадыён. Як сказаў міністр, такіх мала ў Еўропе», – падкрэсліў Лукашэнка.


Ён выказаў спадзеў, што «ўзровень гульні нашых клубаў і асабліва зборных будзе адпавядаць створаным для іх умовам», а «беларускія футбалісты, атрымаўшы такі падарунак, нарэшце пачнуць апраўдваць нашыя чаканні».

Навошта гэты «падарунак» беларусам?

Пра жаданне праводзіць на новым стадыёне фінал Лігі канферэнцыяў або нават Суперкубак УЕФА, заявіў кіраўнік Беларускай федэрацыі футболу Андрэй Васілевіч. Што праўда, у адказ на рэпрэсіі супраць беларускіх спартоўцаў і саўдзел Менску ў вайне супраць Украіны ФІФА і УЕФА абмежавалі правядзення міжнародных матчаў у Беларусі, пра што менш як месяц нагадаў намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Баравуля.

,,

«Хто на ім [на адкрытым Лукашэнкам Нацыянальным футбольным стадыёне. – Рэд. belsat.eu] будзе гуляць, гэта вялікае пытанне. Мне здаецца, яно яшчэ нават асабліва не прадумвалася. Інсайдары кажуць, што, магчыма, там будзе матчы праводзіць футбольны клуб "Дынама" (Менск), але ў футбольнага клубу "Дынама" (Менск) ёсць свая арэна. І агулам не сказаць, што на менскае "Дынама" ходзіць вельмі шмат людзей. Ці мае яно патрэбу ў дадатковым стадыёне – вялікае пытанне», – заявіў у каментары «Белсату» Алег Гаруновіч, галоўны рэдактар by.tribuna.com.


Чытайце таксама:
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Deposit / East News

Не будзеш ты, то будзе тры. Як адміністрацыя Трампа робіць Кітай great again

Калі ж клуб дзеля гэтага стадыёну адмовіцца ад уласнага, то незразумела, навошта тады рамантавалі раней стадыён «Дынама», сказаў Гаруновіч. Свая арэна ёсць і ў ФК «Менск».

Галоўны рэдактар «Трыбуны» адзначыў, што ў свеце ёсць прыклады таго, калі ўлады будавалі вялікія нацыянальныя арэны, як «Ўэмблі» ў Вялікай Брытаніі. Але «там іншая культурная традыцыя, іншая футбольная традыцыя, іншы дабрабыт эканомікі», сказаў ён.

Не чакае Гаруновіч і вялікай колькасці канцэртаў і іншых імпрэзаў на адкрытым стадыёне, бо «як сусветны футбол, гэтак і сусветныя шоу таксама абыходзяць нашую краіну бокам». І калі канцэрты таго ж гурта «Руки вверх» зараз будуць праходзіць на Нацыянальным футбольным стадыёне, то паўстае пытанне, як тады будзе зарабляць «Менск-Арэна», дзе яны праходзілі дагэтуль?

Гаруновіч падкрэсліў, што такія пытанні паўстаюць праз саму беларускую сістэму, дзе стадыёны будуе і ўтрымлівае дзяржава, а не прыватныя клубы, якія на іх гуляюць. Тады як нацыянальныя арэны мусілі б заставацца сапраўды для вялікіх імпрэзаў, канцэртаў і матчаў зборных.

,,

«Але ў нас усе стадыёны рэканструююцца за бюджэтны кошт, і з аднаго боку, гэта не найгоршы варыянт укладання грошай, якія бяруцца з нашых падаткаў, гэта лепш за камеры назірання. Але, з другога боку, незразумела, для чаго гэта. Можа, гэта проста робіцца для таго, каб было», – заявіў рэдактар.


Чытайце таксама:
Людзі пераходзяць дарогу ў цэнтральным дзелавым раёне Пекіна, Кітай. 10 красавіка 2025 года. Фота: Greg Baker / AFP / East News

Сацыяльны крэдыт у Кітаі: якія звесткі збіраюць улады і як з іх дапамогай кантралююць грамадства

На ягоную думку, імавернасць прастою новага стадыёну «даволі высокая», бо нават стадыён «Дынама» не вельмі моцна выкарыстоўваецца. А зараз яго нагрузку трэба яшчэ «падзяліць на два».

Ідэя будавання чыста футбольнага стадыёну ў Менску была агучаная ў 2010 годзе. Спачатку планавалі пабудаваць яго ў мікрараёне Шчомысліца, але затым ад гэтай ідэі адмовіліся. Выказваліся думкі таксама перабудаваць у яго стадыёны «Дынама» і «Трактар». У 2014 годзе газета «Беларусь сегодня» паведамляла, што Нацыянальны футбольны стадыён пабудуюць да 2018 года. У 2017 годзе Лукашэнка папрасіў Сі пабудаваць яго «з кітайскім каларытам».

Стадыён меўся праектавацца і будавацца паводле кітайскіх стандартаў, нормаў і тэхнічных умоваў без адаптацыі да дзейных беларускіх стандартаў. Лукашэнка казаў, што стадыён будзе падарункам Кітаю, а гэткія падарункі Кітай рабіў Габону, Анголе, Замбіі, Коста-Рыцы і Лаосу.

Указ аб будаванні аб’екту ў Менску за кітайскія грошы быў падпісаны 13 жніўня 2019 года. Напачатку праект хацелі зрэалізаваць да 31 снежня 2023-га, але затым тэрміны перанеслі на год. Сёлета гэтыя тэрміны былі ссунутыя яшчэ раз.

Якуб Хруст, Ян Федаровіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10