Жыхары віленскага мікрараёну Наўяміесціс скардзяцца на пахі з кітайскай амбасады. На тэрыторыі амбасады ёсць печ, у якой, з усяго відаць, паляць не толькі паперу, але і розныя адкіды, паведамляе «Delfi».
Аляксандр Лукашэнка 13 чэрвеня сустрэўся з намеснікам старшыні сталага камітэту 14-га Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў, старшынём камітэту высокага ўзроўню ў галіне супрацы паміж заканадаўчымі органамі Беларусі і Кітаю Чжан Цін Ўэем, які прыбыў у Менск. Пра што можа сведчыць наладжванне ўсё больш шчыльных кантактаў паміж Беларуссю і Кітаем, у каментары «Белсату» разважае палітолаг Павел Усаў.
Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Мікалай Снапкоў пракаментаваў для прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі ягоны візіт у Кітай. Візіт пачаўся напярэдадні, але пакуль з яго практычна няма ніякай інфармацыі.
Вашынгтон і Пекін у выніку перамоваў у Швейцарыі дамовіліся часова знізіць узаемныя мыты на 115 %. Пра гэта гаворыцца ў супольнай заяве бакоў, апублікаванай 12 траўня.