навіны

Зяленскі: ЗША перадалі прызначаныя для Украіны ракеты на Блізкі Усход

Уладзімір Зяленскі дае інтэрв'ю «ABC News». Фота: Zelenskiy / Official / Telegram
Уладзімір Зяленскі дае інтэрв'ю «ABC News». Фота: Zelenskiy / Official / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што ЗША перанакіравалі 20 тысяч ракетаў супрацьпаветранай абароны, якія раней абяцалі Украіне, на Блізкі Усход.

У інтэрв’ю «ABC News» Уладзімір Зяленскі адзначыў, што з папярэднім прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам была ўзгодненая перадача Украіне 20 тысяч ракетаў для барацьбы з дронамі тыпу «Shahed».

,,

«Мы разлічвалі на гэты праект, разлічвалі на гэтыя дваццаць тысяч ракетаў. Сёння раніцай [станам на 7 чэрвеня. – Заўв. «Белсату»] міністр абароны Украіны паведаміў мне, што Злучаныя Штаты перакінулі іх на Блізкі Усход», – заявіў прэзідэнт Украіны. 


Таксама Зяленскі пацвердзіў, што спыненне вайсковай дапамогі з боку ЗША павялічыць шанцы Расеі на перамогу. Ён таксама падкрэсліў, што без падтрымання Вашынгтону Украіна панясе значна большыя страты.

Згодна з паведамленнем выдання «The Wall Street Journal» ад 4 чэрвеня, Злучаныя Штаты накіравалі войскам на Блізкім Усходзе кампаненты ракетаў для супрацьпаветранай абароны, якія павінна была атрымаць Украіна.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10