навіны

«Абвяшчаць пра падзенне рэжыму было вельмі прыемна». Узнагароды «Белсату» за 2024 год

Вядоўца «Вот Так» Марыя Макарава на ўручэнні ўзнагародаў з нагоды 17-х народзінаў «Белсату»
Вядоўца «Вот Так» Марыя Макарава на ўручэнні ўзнагародаў аўтарам, журналістам і партнёрам з нагоды 17-х народзінаў «Белсату». Варшава, Польшча. 9 снежня 2024 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Сёння «Белсат» святкуе сваё 17-годдзе. Як і штогод, кіраўніцтва тэлеканалу адзначыла найлепшых аўтараў. 

Аліна Коўшык, галоўная рэдактарка «Белсата», падчас свайго выступу падкрэсліла важную ролю стваральнікаў тэлеканалу Агнешкі Рамашэўскай-Гузы, Бэаты Красіцкай, Аляксея Дзікавіцкага і Паўла Мажэйкі, які цяпер знаходзіцца ў Беларусі за кратамі.

Пасля прамовы кіраўніцы «Белсата» уручылі 12 узнагародаў тэлеканалу найлепшым журналістам, экспертам і аўтарам самых удалых матэрыялаў.

Тэлевізійная асоба года – Кацярына Ваданосава

Разам з камандай Кацярына Ваданосава стварыла неймаверна цікавую і прыгожую праграму «Нітка Зорка», якая распавядае пра гісторыю Беларусі ў кантэксце гісторыі моды. 

,,

«Яскравая постаць на беларускім тэлевізійным небасхіле заззяла з новай сілай у цыкле праграмаў "Нітка Зорка", якая па-майстэрску спалучае традыцыйную беларускую культуру з сучаснымі тэхналогіямі», – адзначыў Сяргей Пеляса.


Рэдактар Сяргей Пеляса і галоўная рэдактарка «Белсат» Аліна Коўшык уручаюць узнагароды вядоўцы праграмы «Нітка Зорка» Кацярыне Ваданосавай з нагоды 17-х народзінаў «Белсату». Варшава, Польшча. 9 снежня 2024 года. Фота: Белсат
Рэдактар Сяргей Пеляса і галоўная рэдактарка «Белсат» Аліна Коўшык уручаюць узнагароды вядоўцы праграмы «Нітка Зорка» Кацярыне Ваданосавай з нагоды 17-х народзінаў «Белсату». Варшава, Польшча. 9 снежня 2024 года. Фота: Белсат

Калі вы яшчэ не бачылі ніводнага выпуску, то вельмі раім паглядзець!


Інфармацыйная журналістка года («Белсат») – Кацярына Гардзеева


Большасць рэдактараў асабліва адзначыла працу Кацярыны. Яна не цураецца складаных тэмаў-расследаванняў, эксперыментуе і прабуе новае. Старанная і адказная. У тэмах шукае штось цікавае, небанальнае. Да каманды «Белсату» Кацярына далучылася сёлета, вельмі хутка знайшла сябе і паказала добры рост. Каб не прапусціць аніводнага сюжэту аўтарства Кацярыны, глядзіце «Аб’ектыў» і штотыднёвую праграму «Тыдзень».


Рэдактар Сяргей Пеляса і галоўная рэдактарка «Белсат» Аліна Коўшык уручаюць узнагароды журналістцы Кацярыне Гардзеевай з нагоды 17-х народзінаў «Белсату». Варшава, Польшча. 9 снежня 2024 года. Фота: Белсат
Рэдактар Сяргей Пеляса і галоўная рэдактарка «Белсат» Аліна Коўшык уручаюць узнагароды журналістцы Кацярыне Гардзеевай з нагоды 17-х народзінаў «Белсату». Варшава, Польшча. 9 снежня 2024 года. Фота: Белсат

Інфармацыйная журналістка года («Вот так») – Марыя Макарава


Марыя працуе з намі ад самага пачатку існавання рэдакцыі расейскамоўнай трансляцыі «Вот так». Уласна ад яе глядач раніцамі даведваецца самую актуальную інфармацыю пра падзеі ў нашым рэгіёне ды іншых краінах свету. Сёлета Марыя правяла некалькі вельмі цяжкіх спецэфіраў, у тым ліку прысвечаных забойству расейскага апазіцыйнага лідара Аляксея Навальнага. Менавіта на ейны эфір прыпала навіна пра канец дыктатуры Башара аль-Асада ў Сірыі. 

,,

«Абвяшчаць падзенне рэжыму было вельмі прыемна», – падзялілася ўражаннямі Марыя.


Вядоўца «Вот Так» Марыя Макарава, кіраўнік расейскамоўнай рэдакцыі «Вот Так» Юрый Салодкі, журналіст Ігар Віняўскі і галоўная рэдактарка «Белсат» Аліна Коўшык на ўручэнні ўзнагародаў аўтарам, журналістам і партнёрам з нагоды 17-х народзінаў «Белсату». Варшава, Польшча. 9 снежня 2024 года. Фота: Белсат
Вядоўца «Вот Так» Марыя Макарава, кіраўнік расейскамоўнай рэдакцыі «Вот Так» Юрый Салодкі, журналіст Ігар Віняўскі і галоўная рэдактарка «Белсат» Аліна Коўшык на ўручэнні ўзнагародаў аўтарам, журналістам і партнёрам з нагоды 17-х народзінаў «Белсату». Варшава, Польшча. 9 снежня 2024 года. Фота: Белсат

Спадзяёмся, што прыйдзе час – і Марыя прынясе доўгачаканыя навіны гледачам таксама і з іншых краінаў, якія цярпяць ад дыктатарскіх рэжымаў.


Матэрыял года belsat.eu – цыкл аўтарства Змітра Міраша пра людзей мастацтва ў выгнанні


Гэта серыя гутарак з тымі людзьмі мастацтва, якія, нягледзячы на міграцыю, засталіся верныя сабе, сваёй справе. Тэксты Змітра Міраша – пра беларусаў, якія на сваім прыкладзе паказваюць, што боль і цемру выгнання можна ператварыць у святло мастацтва.


Калі яшчэ не чыталі (або чыталі, але не ўсё), то мы сабралі для вас усе спасылачкі. Выдатныя тэксты, выдатныя героі: 



Арыгінальны матэрыял года ў сацыяльных сетках па-беларуску 


Свае сярод чужых? Мяккая беларусізацыя Расеі? Цікавую рэч заўважыў наш рэдактар у TikTok Ягор Камбалаў. На тэрыторыі Расеі, за сотню кіламетраў ад Беларусі, у вёсцы, 350 гадоў таму адарванай ад Вялікага Княства Літоўскага, захавалася беларуская мова. Паслухайце, як размаўляць бабусі на Браншчыне!


Арыгінальны матэрыял года ў сацыяльных сетках па-расейску


Відэа Алы Пірумавай пра калонію, у якой няволілі Аляксея Навальнага, дэманструе, наколькі баяліся Аляксея расейскія ўлады. Матэрыял выклікаў вялізную колькасць рэакцыяў у TikTok.


,,

Найлепшыя расейскамоўныя матэрыялы: эксклюзіўныя гісторыі, расследаванні, навіны, аналітыка, меркаванні экспертаў, рэпартажы і інтэрв’ю – вы знойдзеце на сайце vot-tak.tv і YouTube-канале праграмы «Вот Так». А адмысловую адзнаку гэтым годзе атрымала ўся каманда расейскамоўнай рэдакцыі «Вот так» за адзінства, сілу духа і супольны ўнёсак у поспех праекту. 


Журналістка і вядоўца TikTok расейскамоўнай рэдакцыі «Вот Так» Ала Пірумава на ўручэнні ўзнагародаў аўтарам, журналістам і партнёрам з нагоды 17-х народзінаў «Белсату». Варшава, Польшча. 9 снежня 2024 года. Фота: Белсат
Журналістка і вядоўца TikTok расейскамоўнай рэдакцыі «Вот Так» Ала Пірумава на ўручэнні ўзнагародаў аўтарам, журналістам і партнёрам з нагоды 17-х народзінаў «Белсату». Варшава, Польшча. 9 снежня 2024 года. Фота: Белсат

Арыгінальны матэрыял года ў сацыяльных сетках па-польску


Узнагароду атрымалі рэдактары Наталля Запур-Мазюк і Барыс Судзін за «Przegląd Tygodnia "Biełsatu"». Гэта лічбавы часопіс, у якім польская рэдакцыя збірае самае цікавае за тыдзень.


Калі вы не чытаеце па-польску, то гэта ўласна тое, чым можна падзяліцца з польскімі сябрамі, якія цікавяцца падзеямі за ўсходняю мяжою іхнае краіны. Папярэднія нумары і свежы агляд тыдня шукайце на польскай старонцы ў рубрыцы «Czytelnia "Biełsatu"»


Дакументальны фільм або рэпартаж года – «Тры жыцці», рэжысёрка Вольга Воранава


Вольга Воранава шмат гадоў супрацоўнічае з «Белсатам» і не ўпершыню атрымлівае ўзнагароду за свае фільмы і рэпартажы. Гэтым разам у фільме «Тры жыцці» яна паказала шчымлівы вобраз трох беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі ў абароне Украіны. Іхныя гісторыі распавядаюць жонкі, партнёркі, сябры і баявыя пабрацімы. Прэм’ера адбудзецца ў апошні тыдзень года. Сачыце за публікацыямі на старонцы belsat.eu і на YT-канале «Белсат DOC».

Эксперты года – Уладзімір Жыгар і Давід Шарп


Беларуская рэдакцыя «Белсату» назвала экспертам года Уладзіміра Жыгара з «BELPOL», які вельмі часта ратаваў выданні, каментуючы не самыя простыя тэмы. І, што яшчэ надзвычай важна, перайшоў на беларускую мову.


Вайсковы аглядальнік Давід Шарп стаў экспертам года паводле версіі расейскамоўнай рэдакцыі «Вот Так» – за глыбокую аналітычную экспертызу і ўменне ясна тлумачыць складаныя тэмы. Дакладныя прагнозы і прафесійныя каментары Давіда Шарпа дапамаглі гледачам і чытачам «Вот Так» лепш зразумець міжнародныя падзеі. 


Медыяпартнёр года – Польскае прэсавае агенцтва


У гэтым годзе мы навязалі надзвычай плённую супрацу з галоўным інфармацыйным агенцтвам Польшчы. Польскае прэсавае агенцтва (Polska Agencja Prasowa) стала нашым моцным партнёрам і рэгулярна публікуе белсатаўскія матэрыялы. Шчыра дзякуем усім партнёрам, якія падтрымлівалі нас увесь год!


Шаноўныя чытачы і гледачы, шчыра вам дзякуем, што былі з намі ў гэтым годзе! Мы працягваем нашую працу, нягледзячы ні на што. Не пераключайцеся! 

Таксама глядзіце ў сюжэце:


belsat.eu 

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10