навіны

Лукашэнка прыляцеў у Маскву да Пуціна

Самалёт Аляксандра Лукашэнкі. Фота: Пул Первого / Telegram
Самалёт Аляксандра Лукашэнкі. Фота: Пул Первого / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка раніцаю 13 сакавіка прыляцеў у Маскву, дзе ў яго запланаваныя перамовы з Уладзімірам Пуціным.

Святлана Ціханоўская выступае на спецыяльнай пленарнай сесіі Еўрапарламенту. Страсбур, Францыя. 11 сакавіка 2025 года. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Каб Расея не змагла зафіксаваць свой кантроль над Беларуссю» – Вячорка пра візіт Ціханоўскай у Страсбур

навіны

Пра прылёт ягонага самалёту паведамляе «Пул Первого».

З якім фармальным статусам Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Маскву, не ўдакладняецца, бо чарговая інаўгурацыя пасля «выбараў» 26 студзеня яшчэ не была праведзеная.

Апошні раз Лукашэнка бачыўся з Уладзімірам Пуціным у канцы снежня. Пра змест перамоваў Лукашэнка тады сказаў, што «калі старэйшы брат з малодшым сустракаюцца, тэматыка занадта шырокая». Таксама ён паведаміў, што прасіў у Расеі дзясятак ракетных комплексаў «Арэшнік».

Лукашэнка сёлета прынамсі двойчы размаўляў з Пуціным праз тэлефон: 19 і 27 студзеня.

Новая сустрэча адбудзецца на фоне амерыканска-ўкраінскай прапановы спыніць агонь ва Украіне і расейскай ідэі збудаваць у Беларусі завод беспілотнікаў.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10