Шуфлядка

№ 11 у адвэнт-календары «Белсату» – акторка Зоя Белахвосцік

№ 11 адвэнт-календара «Белсату» – народная артыстка Беларусі і былая акторка Купалаўскага тэатру Зоя Белахвосцік. Крыніца: Белсат
№ 11 адвэнт-календара «Белсату» – народная артыстка Беларусі і былая акторка Купалаўскага тэатру Зоя Белахвосцік. Крыніца: Белсат
podpis źródła zdjęcia

З 1 да 25 снежня штодзень адкрывайце новыя цікавінкі пра вядомых беларусаў і беларусак у адвэнт-календары «Белсату».

Нагадваем, кожнага з іх чакае тузін традыцыйных пытанняў і адно пытанне-неспадзяванка. Кім бы хацелі апрануцца на святы нашыя госці? Які галоўны шчаслівы момант і фэйл здарыўся з імі?

Цікава? Тады глядзіце святочную анкету і трымайце добры настрой ужо зараз!

У акенцы № 11 нашага святочнага календара  Зоя Белахвосцік, акторка тэатру і кіно, народная артыстка Беларусі і былая акторка Купалаўскага тэатру, якая звольнілася разам з трупаю на знак пратэсту. Пасля пераезду ў Польшчу Зоя працягвае граць у тэатры, апошнія ролі – у спектаклі «Экстрэмісты» і аўтабіяграфічнай манадраме «Moj Hleb».

13 шчырых адказаў Зоі глядзіце ніжэй.

Анкета Зоі Белахвосцік для адвэнт-календара. Крыніца: Белсат
Анкета Зоі Белахвосцік для адвэнт-календара. Крыніца: Белсат

1. Галоўная падзея гэтага года для вас: Вяселле маёй сястры

2.
Апішыце 2024 год адным словам: Трыванне

3.
Якім персанажам на Каляды вы б апрануліся? Механошам

4.
Самы шчаслівы момант 2024 года: У свой 65-гадовы юбілей іграла манадраму «Moj Hleb»

5.
А галоўны фэйл: Лепш пра гэта не ўзгадваць...

6.
Якая беларуская навіна ўразіла вас больш за ўсё ў гэтым годзе? Што Марыя Калеснікава жывая

7.
З кім з беларусаў вы хацелі б пазнаёміцца? З Францыскам Скарынам

8.
Якая песня ў вас гучала часцей за ўсё ў гэтым годзе? «Прабач» (Naviband)

9.
Ваш любімы калядны фільм: «Адзін дома»

10.
Хто з беларусаў стаў для вас асабістым адкрыццём года? Аляксандр Гарадко, Юлія Лейдзік і Яўген Канаплёў

11.
Якой звышздольнасцю вы хацелі б валодаць? Бачыць будучыню

12.
Вашая мара на наступны год: Вярнуцца на радзіму

13.
Што б вы хацелі пажадаць беларусам у новым годзе? Годнасці, смеласці, моцы

Паглядзець папярэднія адказы можна 
тут, а заўтра вас ізноў чакаюць новае акенца адвэнт-календара і новы герой. Не пераключайцеся!

Тэса Анэйда 
belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10