Вайна

Трамп прызначыў дарадцу ў пытаннях Украіны, у якога ёсць план сканчэння вайны

Кіт Келаг. Фота: JKTKMM / Wikimedia
Кіт Келаг. Фота: JKTKMM / Wikimedia
podpis źródła zdjęcia

Прэзідэнт-элект Злучаных Штатаў Амерыкі Доналд Трамп прапанаваў на пасаду адмысловага пасланца ў пытаннях Украіны і Расеі Кіта Келага. Раней ён выступаў з прапановамі адносна сканчэння вайны ва Украіне.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступае перад Еўрапейскай радай. Брусель, Бельгія. 17 кастрычніка 2024 года. Фота: President.gov.ua

Захад не прымае план перамогі Зяленскага – ці не хоча пераапранацца з параднага ў камуфляж?

навіны

«Я вельмі рады прызначыць генерала Кіта Келага на пасаду памочніка прэзідэнта і адмысловага прадстаўніка ў пытаннях Украіны і Расеі. Кіт зрабіў выдатную ваенную і дзелавую кар’еру, уключаючы службу на вельмі важных пасадах у сферы нацыянальнай бяспекі ў маёй першай адміністрацыі. Ён быў са мной з самага пачатку! Разам мы забяспечым мір праз моц і зробім Амерыку і ўвесь свет зноў бяспечнымі!» – адзначыў Доналд Трамп у сацсетцы Truth.

80-гадовы Келаг ваяваў у В’етнаме, удзельнічаў у аперацыі «Бура ў пустэльні» ў 1990–1991 гадах. У 2003-2004 гадах служыў у Іраку. Келаг працаваў у адміністрацыі Трампа падчас яго першага тэрміну (2017–2021 гадоў) на пасадах кіраўніка апарата Рады нацыянальнай бяспекі і дарадцы ў пытаннях нацыянальнай бяспецы віцэ-прэзідэнта Майка Пэнса.

Мірны план Келага

Келаг з’яўляецца сустаршынёй Інстытута палітыкі «Амерыка перадусім», дзе сёлета стаў адным з аўтараў плана ўрэгулявання вайны ва Украіне. Згодна з ім, ЗША павінны спрыяць спыненню агню і дамагацца развязання ўкраінскага канфлікту шляхам перамоваў. Пры гэтым Вашынгтон будзе і далей пастаўляць Украіне зброю, каб перадухіліць новыя атакі Расеі – аднак толькі ў тым выпадку, калі Кіеў пойдзе на мірныя перамовы. ЗША таксама папярэдзяць Маскву, што ў выпадку адмовы ад перамоваў Вашынгтон павялічыць аб’ёмы дапамогі Кіеву, адзначае BBC.

Каб падштурхнуць Расею да ўдзелу ў перамовах, ЗША адкладуць пытанне сяброўства Украіны ў NATO на працяглы час у абмен на «шырокае і кантраляванне пагадненне з гарантыямі бяспекі». Аўтары дакладу не плануюць патрабаваць ад Кіева адмовіцца ад намеру вярнуць усе свае тэрыторыі, захопленыя Расеяй, але Украіна павінна пагадзіцца выкарыстоўваць толькі дыпламатычныя сродкі.

Каб Расея пагадзілася на ўгоду, дакумент прапануе часткова скасаваць уведзеныя супраць яе санкцыі, але пры гэтым увесці мыты на імпарт расейскіх энэрганосьбітаў, каб фінансаваць аднаўленне Украіны. Апроч таго, план прапануе замарозіць лінію фронту ў яе цяперашнім выглядзе.

Адзначым, што цяпер ужо былы генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг заявіў у ліпені, што Еўропе варта рыхтавацца да таго, што цяперашні канфлікт можа зацягнуцца на 10 гадоў.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10