Уладзімір Пуцін падчас нарады з урадам Расейскай Федэрацыі 4 чэрвеня заявіў, што адмаўляецца сустракацца з кіраўніцтвам Украіны «на найвышэйшым узроўні», назваў украінскія ўлады тэрарыстамі і абвінаваціў іх у падрыве мастоў у Бранскай і Курскай вобласцях.
Прэм'ер-міністр Літвы Гінтаўтас Палуцкас заявіў, што беларуска-расейскія вайсковыя вучэнні «Захад-2025», якія пройдуць у Беларусі ўвосень, не нясуць дадатковых пагрозаў для Літвы, піша LRT.
Міністэрства транспарту Расеі заявіла, што рух аўтамабіляў па Крымскім мосце ажыццяўляецца ў штатным рэжыме. Пасля атакі, пра якую паведаміла Служба бяспекі Украіны, рух аўто на мосце закрываўся двойчы.
Да 3 чэрвеня ў Музеі вольнай Беларусі ў Варшаве дэманструецца выстава фотаздымкаў «Праз фотаплёнку. Штодзённасць ваяроў» («Praz fotaplionku: štodzionnasc’ vajaroŭ»), зробленых ва Украіне байцом палка імя Кастуся Каліноўскага, анархістам і веганам Яўгенам Жураўскім (пазыўны Салам). Экспазіцыя адкрылася 27 траўня, а пра свае працы наведнікам распавядаў сам аўтар, які мае цяпер адпачынак. «Белсат» пабываў на адкрыцці і паразмаўляў з ваяром і фатографам.
Расея перадасць Украіне «мірны мемарандум» у бліжэйшыя дні, праца над дакументам знаходзіцца ў завяршальнай стадыі, распавёў намеснік старшыні Савету Федэрацыі Расеі Канстанцін Касачоў медыягрупе «Звезда».
Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп падчас тэлефоннай размовы 19 траўня папрасіў прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна падрыхтаваць «мемарандум міру», які «людзі змогуць прыняць», а не такі, што адразу будзе адхілены. Пры гэтым еўрапейскія лідары здзіўленыя, што Трамп задаволены вынікам, хоць Пуцін не прапанаваў нічога новага ў размове. Пра гэта паведамляе выданне «Axios» са спасылкай на крыніцы.
Менскі завод колавых цягачоў абслугоўвае і аднаўляе шасі для пускавых установак «Іскандэр», у тым ліку для расейскай брыгады, якая абстраляла ўкраінскі горад Сумы ў Вербную нядзелю 13 красавіка. А дапамагае расейскаму войску персанал з Беларусі на тэрыторыі Расеі і акупаванага Крыму. Пра гэта паведамляе «BELPOL».
На наступны дзень пасля перамоваў украінскай і расейскай дэлегацыяў, якія прайшлі ў Стамбуле 16 траўня, Трамп заявіў, што будзе размаўляць з Уладзімірам Пуціным праз тэлефон і зноў абмяркоўваць спыненне агню. Што яшчэ адбывалася пасля сустрэчы ў Турцыі і якія меркаванні гучаць пра яе вынікі – у нашым аглядзе.