Naviny

Трэст, якому не даюць лопнуць. Як чыноўнікі маскуюць стратнасць прадпрыемстваў

Будынак кампаніі «Будаўнічы трэст № 14». Гомель, Беларусь. Фота: yandex.by
Будынак кампаніі «Будаўнічы трэст № 14». Гомель, Беларусь. Фота: yandex.by

Чыноўнікі ў рэгіёнах прымушаюць фінансава ўстойлівыя прадпрыемствы даваць пазыкі неплацежаздольным і стратным, каб тыя не збанкрутавалі. Такія факты выкрыў Следчы камітэт у адной з вобласцяў Беларусі, але там падазраюць, што так робяць усе, і патрабуюць зрабіць захады. Такія звесткі «Белсат» атрымаў з дакументаў, якімі падзяліўся «BELPOL».