навіны

КДБ Беларусі дапоўніў спіс «тэрарыстаў» – там ужо 1,3 тысячы чалавек

КДБ дадаў у спіс «асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці», яшчэ 15 беларусаў. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: eurasia.expert
КДБ дадаў у спіс «асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці», яшчэ 15 беларусаў. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: eurasia.expert
podpis źródła zdjęcia

КДБ дадаў у спіс «асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці», яшчэ 15 чалавек.

Дадалі іх туды яшчэ 5 чэрвеня, але апублікаваў гэты спіс КДБ толькі 9 чэрвеня. Цяпер там 1299 прозвішчаў, з іх 600 – беларусы.


Сапраўдных тэрарыстаў на гэты раз ізноў не дадалі. Усе 15 чалавек асуджаныя паводле палітычных артыкулаў: арт. 130 КК («Распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці або варажнечы»), арт. 290 КК («Пагроза ўчыненнем акту тэрарызму»), арт. 293 КК («Масавыя беспарадкі») або арт. 361 («Заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцыяў), іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»).


У спіс трапілі Арцём Бігель, Вячаслаў Граноўскі, Ігнат Кірэеў, Ян Мельнікаў, Анастасія Махамет, Ігар Драбышэўскі, Аляксандр Гаршуноў, Сяргей Бяспалаў, Даніла Чыбісаў, Дзмітрый Сончык, Крысціна Лапкоўская, Лідзія Гарохава, Алег Ерашэнкаў, Арцём Кухаронак і Ігар Майсеенка.


Нагадаем, «экстрэмізм» і «тэрарызм» не адное і тое ж. «Экстрэмізм» у беларускія законы ўвялі ў 2016 годзе на ўзор Расеі. Дакладнага тлумачэння тэрміну няма, таму пад апісанне можа трапіць што заўгодна: і «перашкода дзейнасці дзяржорганаў», і «знявага службовай асобы», і «ажыццяўленне тэрарыстычнай дзейнасці».


Але нават калі чалавека прызначылі «тэрарыстам», то ён не абавязкова будзе ў спісе «асобаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».


Больш за 600 чалавек са спісу «тэрарыстаў» КДБ – людзі з базы Interpol (большасць – праз сувязі з «Аль-Каідай» і «Ісламскай дзяржаваю»), яшчэ столькі ж – беларусы, у якіх замест указання прычыны і часу ўлучэння ў гэты спіс звычайна стаяць пустыя радкі ці лічбы «палітычных» артыкулаў КК.


Апошні раз КДБ абнаўляў гэты спіс 9 траўня 2025 года. Тады да тэрарыстаў дадалі яшчэ трох беларусаў. За апошні год туды ўлучылі больш за 120 чалавек.


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10