навіны

У Беларусі зацверджаныя новыя тарыфы на газ, электраэнергію і ацяпленне

imgКвітанцыя за камунальныя паслугі
Квітанцыя за камунальныя паслугі. Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: БелТА
podpis źródła zdjęcia

Савет Міністраў зацвердзіў новыя тарыфы на цеплавую, электрычную энергію і прыродны газ. Адпаведная пастанова № 313 ад 9 чэрвеня была апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 10 чэрвеня.

Чытайце таксама:
БелАЭС. Крыніца: e-cis.info

У Беларусі працягвае даражэць электраэнергія: за два гады – больш як на 10 %

Новыя кошты набылі моц з 1 чэрвеня.


Цеплавая энергія, што выкарыстоўваецца для ацяплення і падагрэву вады, падаражэла на 2,1563 рубля і каштуе цяпер 27,2323 рубля за гігакалорыю.


Цана кубаметру прыроднага газу пры наяўнасці лічыльнікаў падвышаецца на 0,63 капейкі і будзе складаць 21,25 капейкі.


Калі лічыльнікаў няма, у ацяпляльны сезон газ будзе каштаваць 73,6 капейкі за квадратны метр агульнай плошчы (на 4,88 капейкі даражэй), а ўлетку – 27,6 капейкі (+1,83 капейкі).


Звадкаваны газ для дамоў з індывідуальным ацяпленнем і лічыльнікамі абыдзецца ў 3,1098 рублі за кубаметр у ацяпляльны перыяд (на 26,41 капеек даражэй). Без лічыльнікаў тарыф вырас да 10,1046 рублёў за квадратны метр агульнай плошчы (+93,27 капейкі).


Электраэнергія для дамоў з электраплітамі і без цэнтралізаванага ацяплення падаражэла на 0,03 капейкі да 11,79 капейкі за кілават-гадзіну (аднаставачны тарыф), на 0,02 капейкі да 8,25 з 23:00 да 06:00 і 15,33 капейкі ў іншы час содняў (двухставачны тарыф).


Тарыф на электраэнергію, што выкарыстоўваецца для ацяплення і падагрэву вады пры наяўнасці асобных лічыльнікаў для ўліку расходу электрычнасці на ўказаныя патрэбы падвышаны на 0,05 капейкі і складае цяпер 4,54 капейкі за кілават-гадзіну.


Падвышэнне коштаў на жыллёва-камунальныя паслугі ў 2025 годзе было запланаванае ў два этапы – з 1 студзеня і з 1 чэрвеня. Больш сёлета кошты на «камуналку» расці не павінны.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10