Вайна Украіны і Расеі зацягнецца на 10 гадоў? Ці можна гэтага пазбегчы? Аналізуем сітуацыю
29.07.2024, 05:00
Уладзімір Зяленскі ў акопе (Фота: President.gov.ua)
podpis źródła zdjęcia
Енс Стольтэнбэрг заявіў, што вайна ва Украіне можа зацягнуцца на дзесяцігоддзе. Чаму?
Сітуацыя на фронце ва Украіне застаецца ў пазіцыйным тупіку і цяпер мала хто разлічвае на хуткае заканчэнне вайны. Генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг у інтэрв’ю «Бі-бі-сі» заявіў, што Еўропе варта рыхтавацца да таго, што цяперашні канфлікт можа зацягнуцца на 10 гадоў. Ці сапраўды вайна ва Украіне будзе такой доўгай?
Уладзімір Зяленскі ў акопе (Фота: President.gov.ua)
Заява генеральнага сакратара NATO Енса Стольтэнбэрга пра тое, што вайна ва Украіне можа зацягнуцца на дзесяцігоддзе, была перш за ўсё палітычнай. Стольтэнбэрг – прыхільнік таго, каб краіны Альянсу зацвердзілі доўгатэрміновае падтрыманне Украіны – гэта дазволіць Кіеву займацца стратэгічным планаваннем, а не быць кожны раз у залежнасці ад сітуатыўных дамоўленасцяў палітыкаў. Таму ён імкнецца пераканаць чальцоў NATO: разлічваць на тое, што вайна хутка скончыцца, не варта – выпрацоўвайце сваю палітыку з разліку на зацяжны канфлікт.
Разам з тым, на хуткае завяршэнне вайны цяпер сапраўды мала хто разлічвае. І ва Украіне, і ў свеце вялікія чаканні ўскладаліся на контрнаступ ЗСУ ў 2023 годзе. Аднак за пяць месяцаў контрнаступу ўкраінскія вайскоўцы прасунуліся ўсяго на 17 кіламетраў, пасля чаго былі вымушаныя перайсці да абароны. З канца 2023 года Расея цвёрда трымае ініцыятыву ў сваіх руках. Агрэсар захапіў Мар’інку і Аўдзееўку, меў поспехі на пакроўскім кірунку і ўчыніў лакальны наступ на Харкаўшчыне. Аднак дамагчыся шырокага і глыбокага прарыву ўкраінскага фронту Расея не здолела.
ЗСУ цяпер з цяжкасцю стрымлівае няспынныя атакі агрэсара і наўрад ці здолее сёлета перайсці ў контрнаступ. У найлепшым выпадку Украіна распачне наступленне ў 2025 годзе, і зусім не факт, што яно будзе паспяховым і прывядзе да сканчэння вайны. «Хоць Расея не ў стане захапіць большую частку Украіны, перспектывы Кіева адваяваць больш зямель у войска акупантаў таксама памяншаюцца», – гаворыцца ў нядаўнім артыкуле «The New York Times», падрыхтаваным на падставе размоваў з амерыканскімі чыноўнікамі.
Ілюстрацыйны здымак. Сі Цзінь Піна вітае Уладзімір Пуцін падчас цырымоніі адкрыцця «Года кітайскага турызму ў Расеі», 22 сакавіка 2013 г. (Фота: AFP PHOTO / POOL / SERGEI ILNITSKY)
Сёлета ў студзені афіцыйныя асобы ЗША і краінаў Захаду, знаёмыя з аналізам амерыканскай выведкі, у размове з CNN казалі, што баявыя дзеянні могуць зацягнуцца яшчэ на 5 гадоў. Паводле крыніцаў выдання «Nikkei Asia», тую ж лічбу – 5 гадоў – раней называў Уладзімір Пуцін падчас перамоваў з Сі Цзінь Пінам. Пра вайну да 2028 года казалі таксама розныя аўтарытэтныя аналітыкі.
У лютым 2023 года амерыканскі навуковец Ранан П. Мэйнпрайз напісаў артыкул, у якім праводзіў паралелі паміж цяперашняй расейска-украінскай вайной і іранска-іракскім канфліктам 1980-х. Тады Іран і Ірак таксама займалі непрымірымыя пазіцыі і пры гэтым не мелі вызначальнай перавагі ў вайсковых рэсурсах. У выніку вайна зацягнулася на восем гадоў, забрала жыцці мільёна чалавек і скончылася «ўнічыю» – арміі абедзвюх краінаў завяршылі канфлікт прыкладна на тых жа пазіцыях, што і пачыналі. На момант з’яўлення артыкулу Мэйнпрайза паралелі з іранска-іракскай вайной здаваліся занадта змрочнымі, але цяпер ужо не выглядаюць надуманымі.
Значна больш звыклымі і распаўсюджанымі ў публічнай прасторы выглядае параўнанне цяперашняй стадыі расейска-украінскай вайны з Першай сусветнай вайной, што акурат і ёсць узорам пазіцыйнага тупіку. Прырода абодвух тупікоў вельмі падобная. Па-першае, і тады, і цяпер бакі сутыкнуліся з праблемай дысбалансу ваенных тэхналогіяў: новая тэхніка значна пашырыла магчымасці для абароны, а для наступлення наадварот скараціла. Па-другое, ваенная тактыка не паспявала за развіццём тэхналогіяў.
Валерый Залужны, калі яшчэ займаў пасаду галоўнакамандуючага ЗСУ, казаў, што для выхаду з тупіка трэба «нешта новае, накшталт пораху, які вынайшлі кітайцы». Падчас Першай сусветнай гэтым «порахам» сталася стварэнне танкаў і развіццё авіяцыі. Цяпер найбольш імаверны кірунак тэхналагічнага прарыву – гэта развіццё беспілотных сістэмаў і РЭБ, бо менавіта масавае выкарыстанне дронаў у значнай ступені абумовіла цяперашні пазіцыйны характар вайны. Аднак праблема са стаўкай на новыя тэхналогіі заключаецца ў тым, што ніхто не здольны прадказаць, колькі часу спатрэбіцца на тактычна-тэхналагічны прарыў.
Ілюстрацыйны здымак. 23 лістапада 2023 года, Запарожжа, Украіна. (Фота: Andriy Andriyenko / Zuma Press / Forum)
Разам з тым не страчвае значэння праблема перавагі ў чалавечых рэсурсах і традыцыйных відах узбраення. Тут Расея паводле амаль усіх паказнікаў наперадзе. Хаця ў другой палове 2022-га – пачатку 2023 года шмат хто разлічваў на тое, што агрэсар неўзабаве вычарпае свае рэсурсы, насамрэч РФ здолела вельмі хутка нарасціць вайсковую вытворчасць. Дасягненні заходняга ВПК, наадварот, аказаліся ніжэйшыя, чымся чакалася, што, у прыватнасці, справакавала снарадны голад ЗСУ пачатку 2024 года. З іншага боку, агульная перавага Расеі ў колькасці ўзбраення і жаўнераў не выглядае фатальнай – прынамсі да таго часу, пакуль Украіна атрымоўвае дапамогу ад Захаду.
Праблема ў тым, што дапамога Захаду ў яе цяперашнім выглядзе дазваляе захаваць стратэгічны статус-кво, але не забяспечыць карэнны пералом на карысць Украіны. Пастановы пра перадачу зброі прымаюцца павольна, доўга рэалізоўваюцца і могуць суправаджацца працяглымі перапынкамі. У гэтым плане паказальная сітуацыя з пастаўкамі амерыканскіх знішчальнікаў F-16: спачатку саюзнікі доўга не пагаджаліся іх перадаваць, а цяпер доўга перадаюць – на фронце дасюль няма ніводнага F-16. У выніку мінула ўжо амаль 2,5 года вайны, а Расея па-ранейшаму цалкам дамінуе ў паветры.
Фактычна стратэгія Пуціна грунтуецца на дапушчэнні, што Захад не будзе бясконца дапамагаць Украіне. У Крамлі ўпэўненыя, што раней ці пазней саюзнікам вайна надакучыць, а без іх дапамогі Кіеў будзе вымушаны саступіць. Нельга сказаць, каб спадзеў Крамля быў беспадстаўны: і ў шэрагу краінаў Еўропы, і ў ЗША ўжо летась пачала фіксавацца тэндэнцыя да зніжэння колькасці прыхільнікаў дапамогі Украіне. Пра карэнны пералом у настроях казаць не выпадае, але Крэмль гатовы чакаць.
«Парадокс у тым, што прэзідэнт Пуцін цяпер перакананы, што можа нас перасядзець. Таму вайна і працягваецца, – зазначаў у інтэрв’ю «Бі-бі-сі» генеральны сакратар Альянсу. – А калі мы вельмі ясна даём зразумець, што мы тут надоўга, што мы маем цвёрды намер доўга дапамагаць Украіне, тады мы ствараем умовы для развязання канфлікту, пры якім Украіна пераможа».
Акрамя таго, варта ўлічваць, што пакуль саюзнікі Украіны задзейнічалі толькі малую частку свайго патэнцыялу. Станам на 2022 год сумарны ВУП ЗША, ЕЗ і Вялікай Брытаніі больш чым у 20 разоў перавышаў ВУП Расеі. Таму калі Захад праявіць волю і рашучасць, то ў яго сілах забяспечыць Украіне не толькі парытэт, але і перавагу на полі бою.
Паколькі перадумоваў для поўнай ваеннай перамогі аднаго з бакоў пакуль няма, дасягнуць міра ў агляднай будучыні можна было б толькі за кошт узаемных палітычных саступак.
Апошнім часам Украіна дэманструе гатовасць змякчыць сваю пазіцыю. Раней украінскае кіраўніцтва настойвае на поўным вызваленні акупаваных тэрыторыяў, у тым ліку Крыму, а без гэтага нават размаўляць з Расеяй пра мірнае ўрэгуляванне не збіралася. Цяпер, пасля няўдачаў апошняга году, рыторыка ўжо не настолькі катэгарычная: дэ-факта афіцыйны Кіеў не выключае варыянту, пры якім сесці за стол перамоваў давядзецца ў сітуацыі, калі РФ будзе працягваць кантраляваць частку ўкраінскай тэрыторыі.
Аднак цяперашняя пазіцыя Крамля робіць мірнае пагадненне нерэальным. Пуцін настойвае, што для пачатку перамоваў Украіна мусіць цалкам вывесці войскі з Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай вобласцяў, гарантаваць свой «нейтральны, пазаблокавы, бяз’ядравы статус», правесці «дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю». І ўсё гэта – у якасці папярэдніх умоваў. Фактычна гэта фармат капітуляцыі, на што Кіеў пагадзіцца не можа.
Украінскія салдаты рыхтуюць артылерыйскую машыну БМ-21 на баявой пазіцыі ў Данецкай вобласці, Украіна, 23 ліпеня 2024 года. (Фота: AA/ABACA / Abaca Press / Forum)
Пазіцыі Масквы і Кіева наконт перамоваў наўпрост залежаць таго, наколькі бакі ўпэўненыя ў сваёй вайсковай і палітычнай сіле. Аднак гэта не трывалая велічыня. Сітуацыя на фронце можа змяняцца не толькі пад уплывам змены колькасных і якасных паказнікаў, але і за кошт таго, што загадзя прадугледзець немагчыма – напрыклад, маральны дух вайскоўцаў і стан грамадства ў цэлым.
Паводле даследавання Кіеўскага міжнароднага інстытуту сацыялогіі, абсалютная большасць украінцаў па-ранейшаму выступаюць катэгарычна супраць тэрытарыяльных саступак Расеі – 55 %. Аднак у перыяд з траўня 2022 года да траўня 2023 года гэты паказнік складаў 82 – 87%. А колькасць тых, хто разглядае тэрытарыяльныя саступкі дапушчальнай платай за мір, вырасла з 8 – 10 % да 32 %. Масква яўна разлічвае, што няспынны паветраны тэрор супраць гарадоў Украіны будзе паглыбляць гэтую тэндэнцыю і прыхільнікі саступак сярод украінцаў калі-небудзь складуць большасць.
Расея – недэмакратычная дзяржава, таму ацаніць настроі яе грамадства цяжэй, а ўплыў гэтых настрояў на палітыку ўладаў можа быць нязначным. Аднак ад унутраных узрушэнняў Крэмль не застрахаваны. Пра праблемы з баявых духам, матываванасцю і дысцыплінай у расейскім войску размовы вядуцца як мінімум з лета 2022 года. Пра гэта казалі заходнія выведкі і аналітыкі, на гэта наракалі асобныя турбапатрыёты. У 2022-м меў месца шэраг бунтаў расейскіх мабілізаваных і публічных выступаў з крытыкаю невыносных умоваў, створаных начальствам. Фіксавалася «надзвычай вялікая» колькасць інцыдэнтаў, злачынстваў і смерцяў, звязаных з ужываннем алкаголю. Нарэшце, мяцеж ПВК Вагнэра ў 2023 годзе і чысткі каманднага складу Узброеных сілаў РФ таксама паказваюць на тое, што з маральным духам у войску, мусіць, не ўсё ў парадку.
Калі канцэнтрацыя гэтых негатыўных з’яваў дасягне крытычнага пункту і ці дасягне ўвогуле – прадказаць абсалютна немагчыма. Аднак гісторыя паказвае, што пералом можа адбыцца раптоўна і нечакана.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1009 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.