навіны

Расея ўсю ноч абстрэльвала Кіеў і Адэсу. Пашкоджаная радзільня, ёсць загінулыя

Абстрэл Адэсы
Наступствы абстрэлу Адэсы ў ноч з 9 на 10 чэрвеня. Фота: Суспільне Одеса / Telegram
podpis źródła zdjęcia

У ноч з 9 на 10 чэрвеня Расея ўчыніла чарговы масаваны абстрэл украінскіх гарадоў. Пад удар зноў трапіў Кіеў, а таксама Адэса.

Кіеў быў атакаваны беспілотнікамі, паведамляў мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко. Пашкоджанні зафіксаваныя ў 7 раёнах сталіцы.

,,

«У Шаўчэнкаўскім раёне гараць аўтамабілі. У Абалонскім раёне абломкі БПЛА ўпалі на тэрыторыю адной са школаў. Выклік медыкаў у Падольскі раён», – пісаў Клічко ў тэлеграме.


Чытайце таксама:
Збройныя сілы Украіны. Фота: Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook

У ISW расказалі, што можа змусіць Пуціна захацець рэальнага міру з Украінаю

Паводле інфармацыі кіраўніка Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі Цімура Ткачэнкі, у Шаўчэнкаўскім раёне ўзнік пажар у доме, пацярпела жанчына.


Узгаранні адбыліся і ў іншых частках гораду. Агулам у сталіцы чацвёра пацярпелых.


У Адэсе ў выніку атакі беспілотнікаў пацярпелі адміністрацыйная частка будынку радзільні і станцыя хуткай медычнай дапамогі. Пацярпелых там няма.

,,

«У выніку начной атакі ўдарнымі беспілотнікамі пашкоджаная адміністрацыйная частка радзільнага дому. На шчасце, няма ахвяраў і пацярпелых. Але сам факт, што пад ударам апынулася ўстанова, дзе нараджаецца жыццё, шакуе сваёй жорсткасцю», – пракаментаваў мэр Адэсы Генадзь Труханаў.


Таксама ў Адэсе дронам пашкоджаны жылы дом. Станам на 8:30 раніцы вядома пра 9 параненых і двух загінулых, сярод якіх – 59-гадовы мужчына.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10