Вайна

Удар украінскіх БПЛА вывеў з ладу прадпрыемства ў Чувашыі, што дапамагала арміі РФ

Выбух на заводзе ВНИИР у Чэбаксарах. Фота: Exilenova+ / Telegram
Выбух на заводзе ВНИИР у Чэбаксарах. Фота: Exilenova+ / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Расейскія і ўкраінскія войскі ўночы з 8 на 9 чэрвеня абмяняліся паветранымі ўдарамі. Ва Украіне паведамляецца пра траплянні ў Кіеве і Ровенскай вобласці, у Расеі – у Чувашыі.

Кіраўнік Чувашыі Алег Нікалаеў заявіў пра ўдары дронаў па АТ «ВНИИР» у сталіцы рэгіёну – Чэбаксарах. Прадпрыемства вырабляе сістэмы рэлейнай абароны і АСК падстанцыяў, электратэхнічнае абсталяванне нізкага, сярэдняга і высокага напружання. Паводле Telegram-канала «Astra», «ВНИИР» вырабляе для расейскай арміі прымачы «Комета», якія абараняюць расейскія дроны ад украінскіх сродкаў радыёэлектроннай барацьбы.

,,

«Два БПЛА ўпалі на тэрыторыі АТ «ВНИИР», праз што прынятае адказнае рашэнне аб часовым прыпыненні вытворчасці для забеспячэння бяспекі працаўнікоў. Яшчэ па адным беспілотніку ўпалі ў палях Чэбаксарскай і Чырвонаармейскай муніцыпальных акругаў – пагрозы для людзей няма», – паведаміў Нікалаеў.


Чытайце таксама:
Збройныя сілы Украіны. Фота: Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook

У ISW расказалі, што можа змусіць Пуціна захацець рэальнага міру з Украінаю

У Мінабароны РФ паведамілі, што сродкі СПА за ноч збілі ў расейскіх рэгіёнах 49 беспілотнікаў. Больш за ўсё дронаў перахапілі ў Курскай і Ніжагародскай вобласцях – па 13. Па дзевяць БПЛА знішчылі ў Варонежскай і Арлоўскай вобласцях, па два – у Бранскай вобласці і Чувашыі. Яшчэ адзін збілі ў Белгародскай вобласці. У аэрапортах чатырох гарадоў Расеі на некалькі гадзін абмяжоўвалі прыём і адпраўку самалётаў.

Моцная атака па Ровеншчыне

Ва Украіне ж была атакаваная Ровенская вобласць. «Вельмі цяжкая ноч для Ровенскай вобласці. Нашая вобласць падвергнулася магутнаму паветранаму ўдару ворага. Паводле папярэдняй інфармацыі, адзін цывільны чалавек паранены», – паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Аляксандр Коваль, дадаўшы, што сілы СПА знішчылі «вялікую колькасць варожых мэтаў».

Былы мэр Роўнага Аляксандр Трацяк адзначыў, што гэта была «наймаштабнейшая атака» на Ровеншчыну. Паводле яго, «ільвіную частку гэтага ўдару» прыняў на сябе горад Дубна.

Таксама ў Кіеве ў выніку расейскай атакі быў пашкоджаны офісны будынак у Дарніцкім раёне, паведаміў начальнік кіеўскай гарадской вайсковай адміністрацыі Цімур Ткачэнка.

У Навамаскоўску Тульскай вобласці Расеі ў выніку падзення ўночы 8 чэрвеня беспілотнікаў пачаўся пажар на хімкамбінаце «Азот». Гэта найбуйнейшы расейскі вытворца аміяку і азотных угнаенняў, а азотная кіслата актыўна выкарыстоўваецца пры вытворчасці выбуховых рэчываў. А ўначы 7 чэрвеня расейская армія ўдарыла па Харкаве, ужыўшы беспілотнікі, авіябомбы і ракеты. Цягам гэтай ночы горад перажыў адну з самых страшных атак.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10