навіны

Дык ці з’явілася бульба?

Бульба, якую можна замовіць на сайце «Е-доставка». Скрыншот: evroopt.by
Бульба, якую можна замовіць на сайце «Е-доставка». Скрыншот: evroopt.by
podpis źródła zdjęcia

Трускаўкі, пабітыя градам. Ураджаю з іх наўрад ці дачакаешся. Ад наступстваў стыхіі цярпяць і іншыя культуры. Але ці толькі праз клімату і надвор’е не стае садавіны і гародніны?

«Мы ў зоне рызыкоўнага земляробства менавіта паводле ўмоваў надвор'я, кліматычных умоваў. Сёлета незвычайная вясна, не такая, як заўжды, больш халодная», – кажа адмысловец у сельскай гаспадарцы Мікалай Лысянкоў.


Але прычына неўраджаю, напрыклад, той жа бульбы, не толькі ў надворʼі, зазначае ён:

,,

«Навошта фермеру вырошчваць раннія гатункі бульбы, якія даюць меншы ўраджай, і ён ведае, што цана на бульбу фіксаваная».


Роўна месяц таму Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт бульбы ў айчынных крамах. Пры гэтым паабяцаў: неўзабаве тавар будзе. А падчас сённяшняй сустрэчы з губернатарам Калінінградскае вобласці Лукашэнка пры нагодзе пахваліўся:


«Мне ужо сёння ўрад даклаў, што свежая маладая бульба беларуская на прылаўкі пайшла». 


Паглядзелі, якую бульбу на гэты момант прапануе сетка «Еўраопт» праз сайт «Е-доставка». З маладой бульбы ёсць толькі імпартная з Азербайджану. Амаль 4 рублі за кілаграм. Беларуская бульба ёсць, але не маладая. І зрэшты, нятанная: 3 рублі 59 капеек і 4 рублі 39 капеек. І гэта ўжо зніжка. 

Каментары на сайце «Е-доставка». Скрыншот: evroopt.by
Каментары на сайце «Е-доставка». Скрыншот: evroopt.by

Што ж да якасці, усё напісана ў каментарах, якія ў асноўным негатыўныя. Напрыклад:


«Горшай бульбы я ў сваім жыцці не бачыў. Такое толькі жывёлінам у хлявах даваць».


Як прызнаюць улады, сёлета на Берасцейшчыне праз замаразкі знішчаныя прынамсі 30 % ураджаю яблыкаў. Складаныя ж умовы надворʼя ўжо адбіліся на цэнах такіх сезонных культураў, як трускаўкі. Гэтыя прысмакі ў Гомлі прадаюць за 18 рублёў за кілаграм. На менскай Камароўцы трускаўкі каштуюць ад 16 да 20 рублёў.


Глядзіце пра гэта ў нашым сюжэце:



Алесь Яшчанка belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10