Вайна

Зяленскі паабяцаў неўзабаве прадставіць План стойкасці

Уладзімір Зяленскі. Фота: president.gov.ua
Уладзімір Зяленскі. Фота: president.gov.ua
podpis źródła zdjęcia

Улады Украіны працягваюць працаваць для падрыхтоўкі ўнутранага Плана ўстойлівасці – «таго, што трэба, каб Украіна выстаяла». Пра гэта ўвечары 14 лістапада заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступае перад Еўрапейскай радай. Брусель, Бельгія. 17 кастрычніка 2024 года. Фота: President.gov.ua

Захад не прымае план перамогі Зяленскага – ці не хоча пераапранацца з параднага ў камуфляж?

навіны

Палітык адзначыў, што ўкраінскія ўлады прапрацавалі некалькі пунктаў. Сярод іх – культурны суверэнітэт, што датычыць культурнай спадчыны, сучаснай культуры і культурнай дыпламатыі. Паводле Уладзіміра Зяленскага, культура – «гэта інструмент, які працуе аднолькава дзеля чалавечнасці ў розных частках свету», і яму будуць надаваць «значна больш дзяржаўнай увагі».

Таксама быў прапрацаваны пункт унутранага Плану бяспекі – бяспекі ва ўсёй краіне, у кожнай вобласці, у кожнай грамадзе. Прэзідэнт адзначыў, што «добрыя напрацоўкі» ёсць у Міністэрства ўнутраных спраў і Службы бяспекі Украіны.

Апроч таго, прапрацаваныя пункты, датычныя энергетыкі і зброі, як яе вытворчасці, так і супрацы з партнёрамі.

«Агулам дзесяць пунктаў, якія будуць прадстаўлены на наступным тыдні і пад кожны пункт разам з украінскай грамадзянскай супольнасцю, разам з усімі, хто гатовы дапаўняць рацыянальнымі ідэямі, з бізнесам мы падрыхтуем фактычна базавы, дактрынальныя дакумент для Украіны, для нашай устойлівасці. З выразнымі прыкладаннямі. Пакрокава. Як мы накіруем нашы ўнутраныя магчымасці дзеля ўкраінскай перамогі», – сказаў палітык.

Зяленскі падзякаваў украінскім вайскоўцам за стойкасць на фронце і «ўсім, хто дапамагае» Украіне.

Вярхоўная рада Украіны 16 кастрычніка заслухала план перамогі ў вайне ад прэзідэнта і адзінагалосна падтрымала яго. Праект змяшчае пяць асноўных пунктаў і яшчэ тры сектарныя дадаткі, частка пунктаў сакрэтная. З планам былі азнаёмленыя таксама заходнія партнёры Украіны, ды ад Еўразвязу і NATO адзінагалоснай згоды не чуваць.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10