навіны

У ЦВК пададзеныя дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Лукашэнкі

Цэнтральная выбарчая камісія
Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі. Фота: ЦВК
podpis źródła zdjęcia

У Цэнтральную выбарчую камісію пададзеныя дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзянаў для збору подпісаў у падтрыманне вылучэння Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, паведамляе БелТА.

Кіраўнік ініцыятыўнай групы – старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько.


Пасля рэгістрацыі ініцыятыўная група распачне збор подпісаў за Лукашэнку.

,,

«Усе спецыялісты падрыхтаваныя, мы ўпэўненыя, што пройдзем гэты шлях вельмі прыгожа», – заявіў Сянько.


Здымак мае ілюстрацыйны характар. Білборд з партрэтамі кандыдатаў на прэзідэнцтва і заклееным тварам Аляксандра Лукашэнкі напярэдадні нядзельных выбараў. Менск, Беларусь. 4 жніўня 2020 года. Фота: Sergei Grits / AP Photo / East News

Выбары-2025: сюрпрызаў не будзе, «усё закатана ў асфальт»

навіны

Паводле старшыні Федэрацыі прафсаюзаў, у ініцыятыўнай групе Лукашэнкі нашмат больш як 100 чалавек, патрэбных згодна з законам.


«Усе магчымыя формы збору подпісаў будуць выкарыстаныя», – сказаў Сянько.


25 кастрычніка пра намер балатавацца ў прэзідэнты паведаміў лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч.


Выбары прэзідэнта Беларусі прызначаныя на 26 студзеня 2025 года. Гэта будуць сёмыя ў гісторыі незалежнай Беларусі прэзідэнцкія выбары. Пасля папярэдніх, што адбыліся 9 жніўня 2020-га, у краіне пачаліся жорсткія масавыя рэпрэсіі, што працягваюцца дасюль.


Беларускія дэмакратычныя сілы прынялі агульную стратэгію, у якой прапаноўваюць галасаваць супраць усіх, калі ўлады не выканаюць шэрагу патрабаванняў, сярод якіх – спыненне рэпрэсіяў і вызваленне ўсіх палітвязняў.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10