навіны

Зборкай беспілотнікаў ва Украіне будзе займацца «Renault»

Трэніроўкі ўкраінскіх вайскоўцаў па кіраванні беспілотнікам. Фота: Jose Colon / Anadolu via Getty Images
Трэніроўкі ўкраінскіх вайскоўцаў па кіраванні беспілотнікам. Фота: Jose Colon / Anadolu via Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Стала вядома, што за вытворца аўтамабіляў будзе займацца вырабам беспілотнікаў ва Украіне. Гэта буйная аўтамабільная кампанія «Renault».

Чытайце таксама:
Украінскія вайскоўцы запускаюць беспілотнік. Крыніца: polskieradio.pl

Францыя пачне выраб беспілотнікаў ва Украіне

Журналісты «Franceinfo» звярнуліся да прадстаўнікоў «Renault» з пытаннем наконт магчымага ўдзелу кампаніі ў вытворчасці беспілотнікаў ва Украіне.

Паводле інфармацыі выдання, менавіта гэты французскі аўтамабільны гігант павінен пачаць выпуск БПЛА ў партнёрстве з французскай кампаніяй, якая спецыялізуецца на абароне.

Вытворчыя магутнасці будуць размешчаны ў непасрэднай блізкасці ад зоны баявых дзеянняў – у некалькіх дзясятках або сотнях кіламетраў ад фронту.

У адказ на запыт «Franceinfo» прадстаўнікі «Renault» пацвердзілі факт кантакту з урадам, але адзначылі, што канчатковае рашэнне пакуль не прынята.

Гэтае патэнцыйнае супрацоўніцтва можа стаць важным момантам у ваенным пераўзбраенні Еўропы. Больш чым праз тры гады пасля пачатку вайны ва Украіне гэтае партнёрства сімвалізуе рост інвестыцый у абаронны сектар і павышаную ўвагу да вытворчасці ваеннай тэхнікі, адзначае «Franceinfo».

Нагадаем, што 7 чэрвеня міністр абароны Францыі Сэбаст’ен Лекарню заявіў, што французскія аўтамабільныя і абаронныя кампаніі аб’яднаюцца, каб наладзіць вытворчасць беспілотнікаў ва Украіне. Узамен Кіеў падзеліцца з Парыжам сваім вопытам выкарыстання дронаў у шырокамаштабнай вайне.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10