навіны

Алег Гайдукевіч будзе балатавацца ў прэзідэнты Беларусі

Алег Гайдукевіч
Алег Гайдукевіч. Фота: news.by
podpis źródła zdjęcia

Лідар ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч заявіў у эфіры каналу «Первый информационный», што будзе вылучаць сваю кандыдатуру на прэзідэнцтва Беларусі на выбарах у 2025 годзе.

Алег Гайдукевіч падкрэсліў, што ягоная партыя не прапускала ніводных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.


У электаральнай кампніі 2020 года Гайдукевіч-малодшы таксама быў кандыдатам, аднак пазней зняўся і заклікаў галасаваць за Лукашэнку.


На выбарах 2001, 2006, 2010 і 2015 гадоў сваю кандыдатуру вылучаў бацька Алега Гайдукевіча і былы старшыня ЛДПБ Сяргей Гайдукевіч. У 2010-м зняўся з выбараў.


Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 26 студзеня 2025 года.

Падрабязней глядзіце ў сюжэце:


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10