Шуфлядка

Асабістае жыццё Паўла Дурава: мінімум пяць прызнаных дзяцей і сотні тысяч еўра аліментаў у месяц

Павел Дураў, Ірына Балгар і трое іх дзяцей у 2020 годзе. Фота: Missbolgar / Instagram.com 
Павел Дураў, Ірына Балгар і трое іх дзяцей у 2020 годзе. Фота: Missbolgar / Instagram.com 
podpis źródła zdjęcia

Узнагароду за самую ўзгадваемую асобу жніўня смела можна аддаваць Паўлу Дураву - заснавальніку «Вконтакте» і Тэлеграм, а таксама бясконцай крыніцы цытатаў і нарцысічных фотаздымкаў на фоне залатых інтэр'ераў.

Павел Дураў. Фота: Du Rove's Channel / Telegram

Заснавальніка Telegram Паўла Дурава вызвалілі пад заклад у 5 млн еўра, змесцяць пад судовы нагляд

навіны

У канцы ліпеня ён распавёў свету, што мае сотню біялагічных дзяцей, пра лёс якіх нічога не ведае. А днямі яго затрымалі ў Парыжы за нежаданне супрацоўнічаць з уладамі і даваць доступ да падазроных акаўнтаў Тэлеграм.

Паралельна з гэтым сталі ўсплываць падрабязнасці асабістага жыцця Паўла Дурава, якія сведчаць аб тым, што яна праходзіла не толькі ў ваннай з лёдам. «Белсат» сабраў усё, што стала вядома толькі за апошнія два месяцы: як мінімум пяць прызнаных дзяцей, два грамадзянскія шлюбы і маладая крыптаінвестарка, з якой яго затрымалі ў Парыжы.

Універсітэт, першае каханне, двое дзяцей


Дураў заўсёды старанна хаваў сваё асабістае жыццё і казаў, што аддае перавагу самотнаму жыццю - маўляў, гэта адная з прычынаў яго добрага выгляду. На самой жа справе, першым дзіцем ён абзавёўся ў 25 гадоў - у далёкім 2009 годзе.

Падчас вучобы на філфаку СПбГУ (дзе на той момант яго бацька быў загадчыкам кафедры філалогіі, а маці - выкладчыкам) Дураў быў худым батанікам, хоць і падаваў вялікія надзеі ў ІТ. На той момант ён выйграў процьму алімпіяд па праграмаванні, атрымліваў прэзідэнцкую стыпендыю і арганізоўваў студэнцкія мерапрыемствы. Паралельна стварыў два універсітэцкіх сайта Durov.com і Spbgu.ru, якія потым сталі прататыпамі сеткі «Вконтакте».

Павел Дураў і Дар'я Бандарэнка (злева) пазнаёміліся падчас вучобы ва ўніверсітэце. Праз тры гады пасля яго заканчэння ў іх было першае дзіця, праз год - другое. Фота: Крыніца: Joinfo.com / Pinterest
Павел Дураў і Дар'я Бандарэнка (злева) пазнаёміліся падчас вучобы ва ўніверсітэце. Праз тры гады пасля яго заканчэння ў іх было першае дзіця, праз год - другое. Фота: Крыніца: Joinfo.com / Pinterest

Тады ж ён пазнаёміўся са студэнткай гістарычнага факультэта Дар'яй Бандарэнкай, якая рабіла з ім інтэрв'ю для студчасопісу «Студень». Публіцыст Мікалай Конанаў, які напісаў кнігу пра Дурава, сцвярджае, што ёй спадабаўся «ганарлівы профіль», а таксама вычышчанае ад стэрэатыпаў успрыманне свету».

Гэтыя адносіны як бы і засталіся ў таямніцы, калі б затым у СМІ не ўцяклі дакументы аб рэгістрацыі ў Санкт-Пецярбургу іх сумесных дзяцей, народжаных праз тры гады пасля заканчэння ўніверсітэта - дачкі Аліны 2009 года нараджэння і сына Міхаіла 2010 года нараджэння. Тады прадстаўніцтва «Вконтакте» заявіла, што ўсё гэта - «бульварныя плёткі», а меркаваныя бацькі адмовіліся ад каментароў. Тым не менш, Дураў і Бандарэнка пакінулі Расію ў 2014 годзе.

Дар'я Бандарэнка каля васьмі гадоў жыве ў Барселоне і амаль не вядзе сацсетак. Фота: Sometimesnot /t.me
Дар'я Бандарэнка каля васьмі гадоў жыве ў Барселоне і амаль не вядзе сацсетак. Фота: Sometimesnot /t.me

«Я прынцыпова не жанаты і не збіраюся, бо лічу шлюб клерыкальна-феадальным інструментам падаўлення асобы, нацэленым на ўбудаванне чалавека ў сістэму», – напісаў чарговую цытату для статусу «Вконтакте» Дураў.

Ці былі яны жанатыя і ў якім статусе з'яжджалі з Расіі, да гэтага часу дакладна не вядома. З таго моманту Дураў размясціўся ў Дубаі, Бандарэнка - у Барселоне. З усіх сацсетак у яе толькі тэлеграм-канал, дзе яна дзеліцца фатаграфіямі з падарожжаў, расказвае пра жыццё двух сваіх трусоў і з нядрэннай доляй самаіроніі разважае пра мастацтва. Пра дзяцей і асабістае жыццё там няма ні слова. У дзень затрымання Дурава яна замацавала ў канале свой запіс з 2020 года:

«Мой милый друг,

Не надо грусти!

Настанет день,

И нас отпустят!

(Так пело радио в маршрутке из Автово лет 15 назад)»

Дарэчы, Forbes у 2021 годзе змясціла іх дзяцей на шостае месца сярод самых багатых спадчыннікаў Расеі (відавочна, сярод тых, чые даходы афіцыйныя).

Павел Дураў любіць на фоне пазалочаных інтэр'ераў. Фота: durov / instagram.com
Павел Дураў любіць на фоне пазалочаных інтэр'ераў. Фота: durov / instagram.com

Другая жонка з трыма дзецьмі і скарга аб аліментах


26 чэрвеня 2024 года ў Instagram з'явіўся новы рахунак: Ірына Балгар, якая пражывае ў Швейцарыі і працуе юрыстам, пачала посціць у неверагодных колькасцях фатаграфіі сваіх траіх дзяцей з подпісам, што ўсе яны - ад Паўла Дурава.


Праз месяц жанчына звярнулася ў рэдакцыю «Forbes» з просьбай распаўсюдзіць пацверджанне таго, што ў яго больш за два афіцыйныя дзеці. Яна дала іх пасведчанні аб нараджэнні, а таксама сумесныя фота з Паўлам Дуровым і дзецьмі. Зрэшты, нават погляду на дзяцей было б дастаткова: усе трое - быццам ажыўшыя фатаграфіі Паўла Дурова з дзяцінства.

Ірына Балгар падала ў суд на Паўла Дурава за тое, што ён не ўдзельнічае ў матэрыяльным забеспячэнні дзяцей. Фота: Missbolgar / Instagram.com
Ірына Балгар падала ў суд на Паўла Дурава за тое, што ён не ўдзельнічае ў матэрыяльным забеспячэнні дзяцей. Фота: Missbolgar / Instagram.com

Балгар расказала, што пазнаёмілася з Дуровым летам 2012 года, у 2013 годзе ў іх нарадзілася дачка Лея, у 2016 годзе - сын Даніэль, у 2017-ым - сын Давід. Усе трое народжаныя ў Расіі, пра дзяцей ад Дар'і Бандарэнкі яна таксама ведала, хаця асабіста яны не былі знаёмыя.


У 2018 годзе Балгар з дзецьмі пераехала з Санкт-Пецярбурга да Дурава ў Дубаі, але ўзніклі праблемы з легалізацыяй: па законах ААЭ ні яна, ні дзеці не маглі атрымаць там від на жыхарства. У 2020 годзе яна пасялілася ў Швайцарыі. Па словах Балгар, апошнія некалькі гадоў яны з Дуровым жылі асобна, але часта падарожнічалі ўсёй сям'ёй. 


Паводле яе слоў, яна была ў цені толькі таму, што ёй самой так больш камфортна, а распавесці праўду яна вырашылася з-за таго, што дзеці «крыўдзяцца, што пра дваіх старэйшых у інтэрнэце пішуць, а пра іх нічога няма».

Ирына Балгар кажа, што першы раз трапіўшы ў звычайны авіялайнер замест прыватнага джэта, дзеці з жахам спыталі «Мам, а адкуль тут іншыя людзі?». Фото: Missbolgar / Instagram.com 
Ирына Балгар кажа, што першы раз трапіўшы ў звычайны авіялайнер замест прыватнага джэта, дзеці з жахам спыталі «Мам, а адкуль тут іншыя людзі?». Фото: Missbolgar / Instagram.com 

Зрэшты, далей пачала ўсплываць больш відавочная прычына. У жніўні 2024 года Балгар падала супраць Дурава пазоў у суд аб нявыплаце грошай на дзяцей і гвалце да малодшага сына з 2021 па 2022 год. Кажа, у гэты час Дураў увогуле перастаў сустракацца з дзецьмі, а таксама плаціць па 150 тысяч еўра ў месяц на дзяцей, як раней. З гэтага моманту яна выхоўвала іх на адную сваю зарплату - каля 10 тысяч еўра ў месяц, вынікае з матэрыялаў «Forbes». Дзеці з-за гэтага атрымалі душэўную траўму: першы раз трапіўшы ў пасажырскі авіялайнер, а не прыватны джэт, яны з жахам спыталі «Мам, а адкуль тут іншыя людзі?».


Рэакцыя ад Дурава: гісторыя пра сотню дзяцей


Пасля камін-аўту грамадзянскай жонкі Павел Дураў працягнуў захоўваць маўчанне і ігнараваць пытанні журналістаў. А затым выкаціў пост аб тым, што ў яго наогул 100 дзяцей у 12 краінах дзякуючы таму, што ён калісьці здаваў сваю сперму на агульную карысць.


«Пятнаццаць гадоў таму мой сябар звярнуўся да мяне з дзіўнай просьбай. Ён сказаў, што яны з жонкай не могуць мець дзяцей з-за праблем з фертыльнасцю, і папрасіў мяне здаць сперму ў клініцы, каб яны маглі завесці дзіця. Я смяяўся да ўпаду, перш чым зразумеў, што ён быў абсалютна сур’ёзны. Начальнік клінікі сказаў мне, што «высакаякасны донарскі матэрыял» у дэфіцыце і што мой грамадзянскі абавязак - здаваць больш спермы, каб ананімна дапамагаць большай колькасці пар. Гэта гучала досыць вар'яцка, каб прымусіць мяне зарэгістравацца для здачы спермы», - напісаў ён у сваім канале.


Інтэрнэт на ўсю гісторыю вакол Дурова адказаў стандартна: мемамі пра тое, што «хоць бы яго дзеці вернуць сцяну» ці «нават з банка спермы бацька будзе крымінальнікам».

Павел Дураў у дзяцінстве. Крыніца: Joinfo.com / Pinterest
Павел Дураў у дзяцінстве. Крыніца: Joinfo.com / Pinterest

Затрыманне з 24-гадовай крыптаблогеркай


Дураў даўно і старанна хоча адысці ад іміджу несамавітага батаніка, якім быў, каб стаць у вачах іншых гэтакім «плэйбоем». Атрымліваецца як атрымліваецца: са ўсіх бакоў ён атачае сябе дзяўчынамі мадэльнай знешнасці, якія пішуць аб прыняцці сябе, знаходжанні ў моманце і рэсурсе. 


Павел Дураў у атачэнні жанчын-мадэляў. Крыніца: global78.ru
Павел Дураў у атачэнні жанчын-мадэляў. Крыніца: global78.ru

Да такога ж тыпу можна аднесці і 24-гадовую Юлію Вавілаву (гэта не сапраўднае яе прозвішча), разам з якой, як высветліў «Shot», Дурава і затрымалі ў Парыжы. Дзяўчына апісвае сябе як крыптаінвестарку і геймерку, якая жыве ў Дубаі. Па яе сацсетках можна зрабіць выснову, што яна часта аказваецца ў тых жа месцах, што і Дураў. Напрыклад, 16 жніўня яна прыляцела ў Азербайджан з Казахстану, фоткалася ў прыватным самалёце Embraer Legacy 600, страляла з пнеўматыкі ў тым жа месцы, дзе і Дураў, а з 25 жніўня раптам перастала штосьці публікаваць.

Сваякі Вавілавай пацвердзілі, што дзяўчына збіралася ў Францыю, але знікла з сувязі ноччу 25 жніўня. Хаця пара ніколі не выкладала сумесных фота, у эпоху тэхналогій гэта і не абавязкова: іх знялі відавочцы напярэдадні ў рэстаране ў Баку. 

24-гадовая Юлія Вавілава ў аўтамабілі, падораным Паўлам Дуравым Фота: julivavilova / instagram.com/
24-гадовая Юлія Вавілава ў аўтамабілі, падораным Паўлам Дуравым Фота: julivavilova / instagram.com/

Вядома, што зараз крыптаінвестарша знаходзіцца ў Парыжы ў якасці сведкі па справе.


Адразу пасля гэтага ўсплыла яшчэ адна гісторыя. Вугорская мадэль OnlyFans Дыяна Бако, пра раман якой з Дуровым хадзілі чуткі, распавяла, што ў красавіку зацяжарыла, а потым пасварылася з Паўлам Дуровым. У гэты час яе знаёмая Дыяна Вавілава ўвяла ў яе не толькі хлопца, але і падораны ім Майбах. Бацьку дзіцяці мадэль ніколі напрамую не называла, кажучы нешта накшталт «і так усё відавочна».

Цяжарная Дыяна Бако сцвярджае, што сяброўка Вавілава ўвяла ў яе Паўла Дурава. Фота: Diana Bako / Instagram.com
Цяжарная Дыяна Бако сцвярджае, што сяброўка Вавілава ўвяла ў яе Паўла Дурава. Фота: Diana Bako / Instagram.com

Дарэчы, Ірына Балгар таксама напісала ў сацсетках, што пасля яе камін-аўта, ёй сталі пісаць і дасылаць пацверджанні іншыя жанчыны, з якімі ў яе былога былі паралельныя адносіны. У тым ліку, яна даведалася, што Бако была ў іх дубайскай кватэры ў 2021 годзе, калі Ірына з дзіцем была ў бальніцы, а потым Дураў яшчэ і перадарыў мадэлі медзведзяня сваёй дачкі.


Так што ёсць вялікая верагоднасць, што неўзабаве мы даведаемся пра іншых пазашлюбных дзяцей расійскага мільярдэра.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10