навіны

Заснавальніка Telegram Паўла Дурава вызвалілі пад заклад у 5 млн еўра, змесцяць пад судовы нагляд

img
Павел Дураў. Фота: Du Rove's Channel / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Паўлу Дураву забаронена пакідаць тэрыторыю Францыі, ён вызвалены пад заклад у 5 млн еўра.

Архіўнае фота. Павел Дураў ва Узбекістане. 30 чэрвеня 2024 года. Фота: Du Rove's Channel / Telegram

«Вечнае змаганне бяспекі і свабоды». Эксперт у лічбавай бяспецы пра затрыманне Дурава

навіны

Па выстаўленні абвінавачванняў Паўла Дурава маюць вызваліць пад судовы нагляд пасля ўнясення закладу ў 5 млн еўра, перадае заяву паліцыі «Le Monde». Пасля гэтага ён мусіць двойчы на тыдзень адзначацца ў паліцыі і не пакідаць тэрыторыю Францыі.


Абноўлена. Паўла Дурава вызвалілі, паведамляюць расейскія медыі. Расейскі Telegram-канал «Shot» апублікаваў, як сцвярджаецца, кадры таго, як Дураў выходзіць на волю і з’язджае на машыне з танаваным шклом.


Дураў быў затрыманы 24 жніўня ў аэрапорце разам з ахоўнікам і памочніцай, прабыў пад вартай у паліцыі звыш 80 гадзінаў. Ахоўніка і памочніцу адпусцілі 27 жніўня. Але, паводле «Politico», французскія ўлады выдалі ордар на арышт не толькі Паўла, але і ягонага брата Мікалая Дурава.


28 жніўня Дураву выставілі абвінавачванні паводле шасці пунктаў, у тым ліку ў «саўдзеле ў адміністраванні онлайн-платформы, якая дазваляе незаконныя транзакцыі» і ў «адмове прадставіць на запыт упаўнаважаных органаў інфармацыю і дакументы, неабходныя для правядзення праслухоўвання».


Фота: Albert Gea / Reuters / Forum

Кейс Дурава. Што важней: свабода слова ці вяршэнства закону?

Меркаваннi

Мэсэнджэр Telegram і ягонага заснавальніка вінавацяць у тым, што на платформе распаўсюджваюць дзіцячае порна, прадаюць наркотыкі, ладзяць махлярства і гэтак далей. Паводле пракуратуры, расследаванне распачалі яшчэ ў лютым 2024 года. Адміністрацыя Telegram заявіла ў адказ, што выконвае еўрапейскія законы.


Пасля затрымання Дурава хадзілі самыя розныя чуткі аб прычынах палёту ў Францыю і аб тым, што ён нібыта ведаў аб магчымым арышце. З другога боку, «The Wall Street Journal» расказвае, што ў 2018 годзе прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон нават прапаноўваў Дураву перанесці штаб-кватэру Telegram у Парыж. Па затрыманні Дурава Макрон заяўляў, што «гэта не палітычнае рашэнне».


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10