Naviny

Дрэвы нельга ператвараць у пні: у Акадэміі навук выступілі супраць празмернага абрэзвання

«Фармовачнае абрэзванне» дрэваў у Крупках
«Фармовачнае абрэзванне» дрэваў у Крупках, Беларусь. 13 сакавіка 2025 года. Фота: Krupki.by

У Беларусі пад фразай «фармовачнае абрэзванне» часам разумеюць поўнае зразанне з дрэва ўсіх галінаў – ператварэнне дрэваў у высокія пні. Інстытут эксперыментальнай батанікі кажа, што гэта парушае правілы, вызначаныя Саветам Міністраў.