Беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская наведвае з працоўным візітам Брусель. Раніцай 18 сакавіка яна ўзяла ўдзел у сустрэчы міністраў Еўразвязу ў еўрапейскіх справах. Беларуская лідарка заклікала міністраў да актыўных дзеянняў, каб вывесці Беларусь з палітычнага крызісу.