навіны

Як аргумент за забарону вэйпаў сілавікі скарысталі смерць дзяўчыны з хворым сэрцам, якая галадала тры дні

Электронная цыгарэта
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Электронная цыгарэта. Фота: Chemist 4 U / Flickr, CC BY 2.0
podpis źródła zdjęcia

Улады Беларусі вядуць кампанію супраць электронных цыгарэтаў куды больш агрэсіўна, чым супраць звычайных. Журналісты даведаліся падрабязнасці нядаўняй смерці дзяўчыны, якая паліла вэйп: электронная цыгарэта наўрад ці была галоўнай прычынай трагедыі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Электронная цыгарэта (вэйп). (Фота: Pickpik.com, CC0)

Чым і наколькі шкодныя вэйпы, якія сабраліся забараніць у Беларусі

навіны

Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі 17 сакавіка правяло прэс-канферэнцыю, на якой намеснік кіраўніка аддзелу арганізацыі працы інспекцыі ў справах непаўналетніх Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Васіль Дземідовіч распавёў пра смерць 16-гадовай дзяўчыны ў Дзяржынску. Ён адзначыў, што за некалькі хвілінаў да трагедыі дзяўчына курыла вэйп (электронную цыгарэту), і дадаў, што цяпер МУС прапрацоўвае пытанне поўнай забароны вэйпаў у Беларусі. З электроннымі цыгарэтамі ён таксама звязаў рост колькасці выпадкаў хуліганства і рабавання.


Журналісты выдання, якое забараняе на сябе спасылацца, даведаліся ў знаёмых з памерлай, што яна сапраўды курыла вэйп перад смерцю: «Калі паліла вэйп, нібы зацягнулася і, заўважыўшы выхавацеля, затрымала дыханне, а потым страціла прытомнасць і практычна адразу ж памерла».


Знаёмыя расказалі, што перад гэтым дзяўчына тры дні нічога не ела з невядомых прычынаў – сяброўка падазрае, што хацела быць худой, хоць і так была стройнай і прыгожай. Акрамя таго, сяброўка ведае, што памерлая мела праблемы з сэрцам.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Пара ад вэйпу. Фота: Alex Hancook / Flickr, CC BY-NC 2.0

У Беларусі напісалі «антывэйперскі» законапраект. Чаму змагаюцца з электроннымі, а не «звычайнымі» цыгарэтамі?

Аналітыка

Супраць вэйпаў – і за цыгарэты, якія шкодзяць куды больш


Летам 2024 года Савет Рэспублікі паставіў задачу распрацаваць законапраект аб забароне электронных цыгарэтаў у Беларусі, у студзені 2025-га правялі «грамадскае абмеркаванне» праекту на форуме Pravo.by. У абмеркаванні беларусы адзначалі, што законапраект не скіраваны супраць нелегальнага гандлю вэйпамі, а толькі ўскладняе легальны – і можа зрабіць так, што «акрамя звычайных цыгарэтаў не застанецца нічога». 


Вэйпы сапраўды могуць шкодзіць здароўю. Часцей за ўсё, вадкасці для парання ўтрымліваюць нікацін, які выклікае залежнасць. Прадукты з нікацінам, у тым ліку вэйпы, могуць шкодзіць сэрцу. Араматызатары могуць утрымліваць мноства шкодных рэчываў, таксама шкодныя рэчывы могуць утварацца ў самім працэсе парання праз згаранне элементаў вэйпу.


Аднак шкода вэйпаў – спрэчнае пытанне. Навуковыя даследаванні не знаходзяць адназначных пацверджанняў таго, што шкода ад электронных цыгарэтаў большая ці параўнальная са шкодай ад звычайных цыгарэтаў. Больш імаверна, што шкода ад вэйпаў істотна меншая, чым ад традыцыйных цыгарэтаў. У пары вэйпаў адсутнічаюць 99 % таксінаў з тытунёвага дыму. Хваробу лёгкіх сярод курцоў вэйпаў (EVALI) звязваюць найчасцей з ужываннем не саміх вэйпаў, а канабіёідных вадкасцяў (з утрыманнем тэтрагідраканабінолу, або THC). Беларускі хімік і папулярызатар навукі Сяргей Бесараб пісаў, што «забарона вэйпаў без забароны тытуню – тэракт здароўя нацыі».


Педыятарка Мая Церакулава казала «Белсату», што вэйпы як нешта новае, мала даследаванае і патэнцыйна небяспечнае «зусім не спосаб неяк змагацца з курэннем». Яна заклікала рэгуляваць доступ дзяцей і падлеткаў да вэйпаў, але агулам не забараняць вэйпаў, а прапагандаваць здаровы лад жыцця, прапаноўваць альтэрнатывы і рабіць больш даступнай дапамогу залежным. На думку лекаркі, улады Беларусі ўзяліся змагацца з вэйпамі таму, што ад звычайных цыгарэтаў дзяржава атрымлівае акцыз, а электарат курыць звычайныя цыгарэты, а не «моладзевыя» вэйпы.


Прадпрымальнік, блогер, вядоўца праграмы «Атма$фера» Аляксандр Кныровіч тлумачыў «Белсату», што «неадрэгуляваная частка рынку наносіць шкоду класічным тытунёвым вырабам», таму ўлады захацелі «прыбраць з рынку тых, хто працуе без згоды з дзяржаўнымі органамі і без згоды з Лукашэнкам, і зрабіць з гэтай часткі рынку тое ж самае, што зрабілі з класічнымі тытунёвымі вырабамі».


Тым часам ходзяць чуткі, што тытунёвыя фабрыкі Аляксея Алексіна і Паўла Тапузідыса практычна не атрымалі квотаў на выраб цыгарэтаў і іх продаж на беларускім рынку ў 2025 годзе, бо іх схіляюць да продажу заводаў людзям з атачэння Дзмітрыя Баскава, якога называюць «самым уплывовым чалавекам краіны, не лічачы Лукашэнак».


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10