Японія ўвяла санкцыі супраць кітайскай кампаніі, што дапамагала Беларусі абыходзіць санкцыі


Урад Японіі чарговы раз пашырыў пакет санкцыяў супраць Расеі за яе поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну. У санкцыйныя спісы занесеныя дзясяткі арганізацыяў. Сярод іх – кітайская кампанія, з дапамогай якой беларускае прадпрыемства ААТ «Пеленг» спрабавала абыходзіць заходнія санкцыі. Пра гэта паведамляе «BELPOL».

БТР-V2 з аптычна-электроннай сістэмай ад «Пеленгу».
Фота: Дзяржкамваенпрам / Telegram

Так, «BELPOL» неаднаразова ўказваў на спробы абысці санкцыі з боку ААТ «Пеленг» праз кітайскую кампанію «Shenzhen 5G High-Tech Innovation Co., Limited» у сваіх расследаваннях «Амкадор» і «Зброевы барон». Раней гэтая кітайская кампанія была ўключаная ў санкцыйныя спісы ЗША.

Нагадаем, падсанкцыйныя прадпрыемствы вайсковай прамысловасці Беларусі працягваюць вырабляць дэталі для расейскіх танкаў. Для абыходу санкцыяў рэжым Лукашэнкі стварыў шэраг фірмаў-пракладак і зарабляе на падсанкцыйнай прадукцыі вялізныя грошы. Сярод іх была і кампанія «Shenzhen 5G High-Tech Innovation Co., Limited», на чале якой стаяць беларусы. Ні еўрапейскія санкцыі, ні эканамічныя абмежаванні ЗША і Канады не замінаюць беларускай кампаніі «Пеленг» мець прыбытак на вырабе прыцэлаў для расейскага войска.

Сярод прадукцыі «Пеленгу» – танкавы панарамны прыцэл, што павышае дакладнасць баявой машыны пры нанясенні ўдару. У абыходзе санкцыяў кампаніі дапамагае шэраг прадпрыемстваў і заводаў, як беларускіх, гэтак і замежных. Вось толькі пра такую супрацу партнёры «Пеленгу» распаўсюджвацца не жадаюць. Паводле кантрактаў, што трапілі ў рукі «BELPOL», кампанія «Shenzhen 5G High-Tech Innovation» мусіць атрымаць ад угодаў з «Пеленгам» $ 5,69 млн.

Hавiны
Беларускіх зняволеных задзейнічаюць у вытворчасці прыцэлаў для расейскага войска – «BELPOL»
2024.06.10 15:58

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў