У Горадні развіталіся з юнай беларускай, якая памерла ад анкалогіі ў Варшаве


Ліза Брылеўская, 18-гадовая беларуска, памерла ў Варшаве 27 чэрвеня. Дзяўчыне сабралі на лекаванне 138 тысяч еўраў, але ўратаваць не паспелі. 3 ліпеня з ёй зладзілі развітанне ў Горадні, расказвае «Hrodna.Life». Яе пахаваюць 4 ліпеня на могілках у Радуні Воранаўскага раёну.

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от КinderVita🔹Благотворительность (@kindervita)

У 2019 годзе ў Лізы Брылеўскай выявілі анкалагічную хваробу – саркому крыжова-копчыкавай вобласці. Лекаванне ў Горадні і Бараўлянах спачатку дало надзею, але хвароба вярнулася. Далейшае лекаванне не давала вынікаў, аперацыя дапамагла толькі часова, болі ўзмацняліся. Варыянтаў лекавання ў Беларусі не засталося, але некалькі спосабаў прыдумалі ў варшаўскім Дзіцячым цэнтры здароўя. Лекары запланавалі шэсць цыклаў моцнай хіміятэрапіі, але арганізм дзяўчыны вытрымаў толькі частку – медыкі баяліся працягваць.

Нарэшце знайшоўся спосаб вылекаваць дзяўчыну ў Нямеччыне – у славутай клініцы «Шарытэ». Гэты варыянт каштаваў вялізных грошай: 138 640 еўраў. Неабходную суму сабралі за тыдзень. Аперацыю планавалі на 14 чэрвеня. Але правесці аперацыю не паспелі: пацыентцы стала горш, транспартаванне з Варшавы ў Берлін стала немагчымым. 27 чэрвеня Ліза памерла.

Сабраныя для яе грошы застануцца ў беларускай дабрачыннай арганізацыі «KinderVita» і будуць накіраваныя на лекаванне іншых падапечных.

Развітанне з Лізай распачалі а 9-й раніцы 3 ліпеня ў Горадні па адрасе: Касманаўтаў, 74А. Развітанне там трывае да 16:00, а 18-й адновіцца ў касцёле ў Радуні, што ў Воранаўскім раёне, і будзе працягвацца да 4 ліпеня. Пахаванне запланаванае на 16:00 4 ліпеня.

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў