Мастачка Ксіша Ангелава напісала больш за тысячу партрэтаў беларускіх палітвязняў. Яна стварае іх штодзень, бо дала зарок намаляваць кожнага з іх. Піша ў тым ліку ў іканапіснай тэхніцы. «Можа, мяне аддадуць анафеме, але я малюся гэтым людзям, яны – святыя!» – кажа яна ў размове з «Белсатам». 200 партрэтаў з «Беларускага мартыралогу» Ксішы Ангелавай будуць выстаўленыя ў лабірынце на Эдынбургскім фестывалі ў жніўні. Мы можам дапамагчы мастачцы выканаць абяцанне і падтрымаць яе ў змаганні з цяжкай хваробай.