Былая палітзняволеная, даследніца савецкіх рэпрэсіяў Валерыя Чарнаморцава ўцякла з «хіміі» з Беларусі, цяпер патрабуе дапамогі.
Валерыя цяпер жыве і вучыцца ў Літве. Пакуль не можа афіцыйна працаваць у Літве, але як валанцёрка праводзіць экскурсіі па Вільні для ахвочых і марыць перакваліфікавацца на экскурсавода ў Літве. Для гэтага патрэбная нашая дапамога.
У Беларусі па Велерыю прыйшлі супрацоўнікі КДБ і кінулі на тры месяцы на Валадарку.
,,Валерыя думала, калі затрымліваюць, што змесцяць у Амерыканцы, але сказалі, што «не заслужыла».
За кратамі на Валадарцы Валерыя Чарнаморцава сустрэла зняволеных праваабаронцаў Марфу Рабкову і Алеся Бяляцкага.
Таксама ў праграме «Беларус беларусу»:
- Гісторыя кухара Барыса, які праз эвакуацыю, разжэнства, смерць таты і агульны стрэс страціў зубы