Былая жонка спявала на канцэртах МУС, а муж рэзаў сабе жылы за кратамі

Па двух баках барыкадаў, межаў і каштоўнасцяў. Падрабязней – у праграме «Беларус беларусу».

Сяргей Гунь – саксафаніст, дырыжор і палітычны вязень, які прайшоў праз жорсткія рэпрэсіі: яго катавалі, ён трымаў сухія галадаванні і нават рэзаў жылы ў турме, але не зламаўся. Сёння Сяргей, аслаблены пасля 2,5 года ў калоніі, спрабуе пачаць новае жыццё ў эміграцыі.

Цікава, што ягоная былая жонка супрацоўнічае з нявесткаю Лукашэнкі і спявае ў аркестры сілавікоў.

Сёння беларус змагаецца за аднаўленне здароўя і пачатак новага жыцця. А таксама за здзяйсненне сваёй мары – экавёска ў Польшчы, дзе былыя палітычныя вязні маглі б атрымліваць дапамогу. Праз арышт і зняволенне Сяргей страціў сваю экаферму ў Беларусі. Не ўсіх птушак з фермы ўдалося тады ўратаваць, малыя кураняты загінулі.