Тры гады ў турме палітзняволенага з ракам не пускалі да доктара.
Злаякасная меланома, рэцыдывы кілы, псіхалагічны і фізічны ціск – гэта толькі частка выпрабаванняў гарадзенскага блогера і актывіста Вадзіма Ермашука, больш вядомага як Вадзімаці.
Мужчына прайшоў праз катаванні і прыніжэнні ў зняволенні, яго ўвесь час трымалі ў «нізкім статусе», развіліся складаныя хваробы. Ён нават думаў здзейсніць самагубства, але баяўся застацца інвалідам.Пасля вызвалення Вадзім усё ж пакінуў Беларусь і нават у эміграцыі змагаецца з наступствамі цяжкіх хваробаў, перанесеных у зняволенні. Таксама ад пераследу і збіцця пацярпеў ягоны партнёр. Сілавікі доўга шантажавалі Вадзіма «прыватнымі відэа», а пасля злілі іх у сеціва.
Сёння Вадзім просіць дапамогі, каб аднавіць здароўе і пачаць новае жыццё. Разам мы можам падтрымаць Вадзіма і паказаць, што салідарнасць беларусаў мацнейшая за рэпрэсіі. Збор адкрыў «BySol».