Gistoryi

«BYSOL маёй эвакуацыяй не займаўся». Разбіраемся ў прэтэнзіях былых палітвязняў да фонду

Кіраўнік фонду «BYSOL» Андрэй Стрыжак прамаўляе падчас форуму «Беларусы годныя лепшага». Варшава, Польшча. 26 студзеня 2025 года. Фота: Белсат
Кіраўнік фонду «BYSOL» Андрэй Стрыжак прамаўляе падчас форуму «Беларусы годныя лепшага». Варшава, Польшча. 26 студзеня 2025 года. Фота: Белсат

Былы палітвязень Уладзь Ефімовіч заявіў, што кіраўнік фонду салідарнасці «BYSOL» Андрэй Стрыжак напісаў у сваіх сацсетках пра яго, Уладзя, эвакуацыю, і з допісу складваецца ўражанне, што гэта менавіта «BYSOL» яго эвакуяваў, у той час як насамрэч фонд не меў аніякага дачынення да выезду хлопца з Беларусі. Падобную гісторыю «Белсату» распавёў яшчэ адзін вядомы беларускі палітвязень. Паспрабавалі разабрацца ў сітуацыі і папрасілі Андрэя Стрыжака яе пракаментаваць .