Naviny

Кавалеўскі прапануе здымаць санкцыі дзеля вызвалення палітвязняў

Акцыя «Шлях да волі», прысвечаная Дню палітвязня, 18 траўня 2025 года, Варшава. Фота: Рауль Дзюк / Белсат
Акцыя «Шлях да волі», прысвечаная Дню палітвязня, 18 траўня 2025 года, Варшава. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

Кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнай супрацы Валер Кавалеўскі ў эфіры «Студыі «Белсат» 21 траўня заявіў пра неабходнасць змяняць стратэгію дэмакратычных сілаў адносна вызвалення палітвязняў. У сваю чаргу, прадстаўнік фонду «BYSOL» Зміцер Ягораў расказаў, як можна падтрымліваць зняволеных ужо цяпер.