У беларуса падчас катаванняў электрашокерам ледзь не спынілася сэрца

У прапаведніка хацелі забраць сямёх дзяцей і зруйнаваць ягоны дом. Падрабязней – у праграме «Беларус беларусу»

Хрысціянскага прапаведніка і шматдзетнага бацьку Сяргея Мельянца затрымалі ў сакавіку 2024-га ў Менскім гарадскім судзе. Прапаведнік прыходзіў падтрымаць палітзняволенага журналіста-каталіка Ігара Карнея.

Агулам Сяргей Мельянец пабываў на дзясятках судоў над вязнямі сумлення з малітоўным падтрыманнем. Пасля чаго Сяргей трапіў на Акрэсціна.

А пасля 25-содневага арышту з жонкай і семярымі дзецьмі вымушаны быў эвакуявацца з Беларусі. Супрацоўнік КДБ пагражаў крымінальнай справай, а таксама перадачаю сямёх дзяцей органам апекі і руйнаваннем дому.